15 чэрвеня ў афіцыйнай прэсе Казахстану быў апублікаваны канстытуцыйны закон, які надзяляе прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева прывілеяваным статусам "лідэр нацыі". Па словах Жанны Байтэлавай, закон аб лідэру нацыі ня мае юрыдычнай сілы, паколькі ў Канстытуцыі напісана, што Казахстан зьяўляецца ўнітарнай дзяржавай з прэзыдэнцкай формай кіраваньня.
Жана Байтэлава ўказвае на тое, што подпіс прэм'ера пад законам незаконны, паколькі ён узначальвае ўрад, які зьяўляецца выканаўчым, а не заканадаўчым органам. Яна патрабуе адклікаць закон аб лідэру нацыі.
Нагадаем, што аналягічны пэрформанс зрабіў 11 гадоў таму беларускі мастак Алесь Пушкін. У 1999 годзе, калі скончыліся першыя пяць гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, мастак прывёз да адміністрацыі прэзыдэнта вазок гною з уторкнутым чырвона-зялёным сьцягам. Алесь Пушкін быў зьвінавачаны ў злосным хуліганстве і пакараны двума гадамі зьняволеньня ўмоўна. Пра той пэрформанс мастак выказваецца так:
"Ён для мяне, хутчэй, учынак, хэпэнінг мастака і творчага інтэлігента, які быў ня згодны з палітыкай нашай дзяржавы. Можа, пройдзе час, і з гонарам змагу прызнацца, што былі й сярод беларускай інтэлігенцыі людзі, якія адкрыта і проста выступілі ў 1999 годзе супраць узурпацыі ўлады адным чалавекам".