Урад Беларусі прыняў рашэньне з 22 жніўня адмяніць так званую "норму харчаваньня № 7" для зьняволеных у месцах адбываньня пакараньня. Былыя вязьні і праваабаронцы называюць гэтую норму катаваньнем і вітаюць яе адмену.
Норма харчаваньня № 7 азначае, што звычайны штодзённы рацыён зьняволенага, калі той патрапляе ў штрафны ізалятар, скарачаецца больш як удвая. Да прыкладу, толькі норма мяса зьмяншаецца са 120 да 30 грамаў у суткі. Аднак былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч мяркуе, што істотнага ўплыву на паляпшэньне становішча зьняволеных гэта мець ня будзе:
"Варта сказаць пра тое мяса: кашу бязь мяса есьці можна, але калі ў кашу дадаюць мяса, то ўжо нельга. Гэтае мяса заўсёды выглядае тухлым і зялёным. Галоўная праблема ў тым, што адміністрацыя калёніі забараняе перадачы нават пры самых малых парушэньнях: ты няправільна зашпіліўся, нешта прышыў і гэтак далей. І калі чалавека пазбаўляюць перадач ад сваякоў, то тады ён мусіць есьці толькі тую гадасьць, якую яму дае адміністрацыя".
У сыстэме Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Беларусі дзейнічаюць сем розных нормаў харчаваньня для розных груп грамадзян у розных сытуацыях. Норму № 7 былы палітвязень Сяргей Скрабец зьведаў на сабе:
"Ведаю я пра гэтую норму, бо мяне змушалі ёю карыстацца — гарачы суп адзін раз на дзень. Мне прызначалі гэтую норму, калі я абвяшчаў галадоўку. А мае сукамэрнікі, якім давалі 15—20 сутак СІЗА — выходзілі адтуль, маючы дыстрафічны выгляд".
Зьмяншэньне дзённага харчаваньня паводле нормы № 7 беларускія праваабаронцы называюць адной з самых жорсткіх формаў катаваньня, якая ўжывалася ў нацысцкіх і сталінскіх лягерах. Яе адмена — адзін з крокаў набліжэньня да эўрапейскіх нормаў у гэтай галіне, кажа юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла:
"Гэтыя дадатковыя абмежаваньні — рэлікты савецкага стаўленьня да людзей, якія патрапляюць у турмы: там іх ламаюць і спрабуюць пазбавіць пачуцьця чалавечай годнасьці. Гэта захоўвалася і шмат у чым працягвае захоўвацца ў Беларусі. Але дзякаваць Богу, што ўрад краіны паволі прыходзіць да таго, што вось гэтыя нецывілізаваныя мэтады ўтрыманьня ў месцах зьняволеньня павінны сыходзіць у мінулае".