Што для вас свабода?
Магчымасьць рабіць тое, што я хачу.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Пазбаўленьне такой магчымасьці.
Што для вас шчасьце?
Любіць і быць любімым.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Быць нелюбімым.
Які талент вы хацелі б мець?
Добра сьпяваць.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Нікім.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Працаваць у архівах і пісаць кнігі.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Не сур’ёзнае пытаньне. Многа чаго.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Яшчэ не атрымаў.
Які ваш улюбёны дэвіз?
Працуй, і ўсё атрымаецца.
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
Дэмакратычнай.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
Беларусі.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У сваю.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Не скажу.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Добрыя.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Такія ж, як з Эўропай.
Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?
Я за дэмакратыю.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Тады, калі гэтага захоча грамадзтва.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Хутка. Але ім трэба прыклад зьверху.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Зьнікнуць. Але такога ня будзе.