Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок не атрымліваў ад Керымава прапановаў аб набыцьці долі ў "Беларуськаліі"


Прапановаў аб набыцьці часткі ў "Беларуськаліі" ад новых акцыянэраў расейскага "Уралкалію" не паступала.

Пра гэта паведаміла дырэктарка Фонду дзяржмаёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек, перадае "Інтэрфакс".

Не паступала і ніякіх іншых прапановаў. Улады Беларусі пакуль не праводзілі афіцыйнай ацэнкі рынкавага кошту "Беларуськалію". Беларускі бок пакуль не пачынаў рыхтаваць "Беларуськалій" ні да продажу па конкурсу, ні да прадметных перамоваў з патэнцыйнымі пакупнікамі.

Раней расейскія мэдыі паведамілі, што адзін з новых акцыянэраў "Уралкалію" Сулейман Керымаў ад імя "Ўралкалію" прапанаваў прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку набыць у Беларусі кантрольны пакет "Беларуськалію" за 7,5 мільярда даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG