Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску канфіскавалі шыльду памяці Ларысы Геніюш

абноўлена

Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ваўкавыскага грамадзкага дзеяча Мікалая Кавальчука за спробу адкрыць мэмарыяльную дошку на доме, у якім нарадзілася славутая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш.

Ваўкавыскія грамадзкія актывісты зьбіраліся сёньня ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш урачыстым адкрыццём мэмарыяльнага знаку на доме № 40, што на вуліцы Перамогі. Паэтка нарадзілася ў 1910 годзе ў фальварку Жлобаўцы менавіта ў гэтым доме. У 1937 годзе яна пераехала са сваім мужам у Прагу. А яе сваякі пазьней перавезьлі дом у Ваўкавыск.

Гарадзкія ўлады пагадзіліся адкрыць памятную дошку, але дагэтуль гэтага не зрабілі. Грамадзкія актывісты вырашылі зрабіць гэта самі на свае сродкі. Ініцыятарам выступіў Мікалай Кавальчук. Яго затрымалі на вуліцы ў 13.40, за 20 хвілінаў да пачатку ўрачыстай імпрэзы.

Мэмарыяльную шыльду сарвалі з будынку і канфіскавалі.

14.30 50 чалавек, якія сабраліся ля дому, у якім нарадзілася Ларыса Геніюш, пайшлі ў Ваўкавыскі РАУС, каб даведацца пра лёс Мікалая Кавальчука, які павесіў шыльду. Большасьць зайшла ў будынак, і неўзабаве Кавальчука выпусьцілі. У міліцыі сказалі, што лёс шыльды будзе вызначаць суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG