"Такая гарачыня ў Беларусі бывае раз у 20 гадоў", - заявіла галоўны сыноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
"На мінулых выходных былі пабіты шматгадовыя рэкорды па тэмпературы ў Гомелі (35 градусаў - Свабода) і Магілёве (33 градусы)", кажа Фядотава. У нядзелю 18 ліпеня быў пабіты рэкорд дня ў Менску. Так горача - 32,9 градусы, 18 ліпеня ў Менску не было ніколі, за ўсю гісторыю метэаназіраньняў.
У Беларусі – сквар
"Яшчэ рана рабіць высновы з нагоды анамальна спякотнага лета. Сезон яшчэ не скончыўся. Але першая палова лета сапраўды вельмі гарачая", падкрэсьліла сыноптык у інтэрвію Інтэрфаксу.
На 19 ліпеня сіноптыкі абвесьцілі штармавое папярэджанне. У 11 да 17 гадзінаў, на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, якія працягнуцца да канца дня. Месцамі чакаюцца моцныя залевы і вецер хуткасьцю да 20 мэтраў на сэкунду.
За мінулыя выходныя і пятніцу ў Менску патанулі 9 чалавек, паведаміў старэйшы памочнік пракурору Менску Сяргей Балаш.
"9 чалавек: 8 мужчынаў і дзяўчына 1973 году нараджэньня", - удакладніў Балашоў.
Людзі патанулі ў Сьвіслачы, у вадасховішчах Вялейска- Мінскай воднай сыстэмы, у Чыжоўскім вадасховішчы. У Беларусі больш за 70% людзей, якія тонуць, знаходзіліся нападпітку.
17 ліпеня ў 0.04 з-за выбуху на падстанцыі "Заходняя" o Гомелі без электраэнэргіі засталіся адзін з гарадзкіх шпіталёў, каналізацыйныя помпавая станця, 170 шматкватэрных дамоў.
З-за высокай тэмпэратуры перасталі працаваць дзьве падстанцыі ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласьці. У выніку без электрычнасьці застаўся раённы цэнтар, перадае БелТА.
Пасьля кароткачасовага аслабленьня сьпякоты ў Беларусі зноў стане горача, паведаміла агенцтву Інтэрфакс галоўны сыноптык Гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.
"Кароткачасовае аслабленьне сьпякоты ў Беларусь прынесьлі паўночныя паветраныя масы з Скандынавіі (…) Яшчэ ў аўторак чакаецца уплыў сьвежага паветра з Скандынавіі. Тэмпэратура паветра, у залежнасьці ад рэгіёну Беларусі, 20 ліпеня будзе 24—29 градусаў, на паўднёвым усходзе — да 30—32, а зь серады сьпякота зноў пачне набіраць сілу", — заявіла Фядотава.
"21—24 ліпеня ў Беларусі чакаецца вельмі гарачае надвор'е — 27—34 градусы, месцамі 35—36 градусаў", — удакладніла яна.
Сыноптыкі тлумачаць, што прафэсійныя замеры тэмпэратуры паветра робяцца "ў адмыслова абсталяваных будках, якія праветрываюцца з усіх бакоў, а тэрмомэтар знаходзіцца ў цені".
"Жыхары Беларусі на сваіх тэрмомэтрах могуць назіраць і 40, і 50 градусаў. Такія паказьнікі тэрмомэтры будуць фіксаваць наўпрост пад сонечнымі промнямі. Яшчэ вышэйшы паказьнік будзе, калі тэрмомэтар зьмясьціць на чорнае тло", — адзначылі сыноптыкі.
Па тое, як у Беларусі ратуюцца ад сьпёкі – пазьней на нашым сайце.

У Менску патанулі 9 чалавек

Гомельшчына: збоі Ў энэргазабяспячэньні
17 ліпеня ў 0.04 з-за выбуху на падстанцыі "Заходняя" o Гомелі без электраэнэргіі засталіся адзін з гарадзкіх шпіталёў, каналізацыйныя помпавая станця, 170 шматкватэрных дамоў.
З-за высокай тэмпэратуры перасталі працаваць дзьве падстанцыі ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласьці. У выніку без электрычнасьці застаўся раённы цэнтар, перадае БелТА.
Сьпёка яшчэ вернецца: "Жыхары рэспублікі на сваіх тэрмомэтрах могуць назіраць і 40, і 50 градусаў"