Раніцай 17 ліпеня ў Адэскі порт прыбыў танкер "Мінэрва Зое" з чарговай партыяй вэнэсуэльскай нафты для Беларусі.
Як паведамілі БелаПАН у дыспетчарскай службе порта, на борце танкера знаходзіцца 76.532 тоны нафты маркі "Санта-Барбара". Разгрузка пачнецца сёньня вечарам і зойме двое сутак.
Гэта ўжо чацьвёрты танкер з вэнэсуэльскай нафтай "Санта-Барбара" для Беларусі. Першы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня. Уся гэтая нафта перапрацоўваецца на Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца з Адэсы цыстэрнамі па чыгунцы.
Як паведамлялася раней, пяты танкер ў якасьці экспэрыменту будзе пастаўлены праз эстонскі порт Мууга, а затым па чыгунцы — на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". Чакаецца, што гэта адбудзецца ў трэцяй дэкадзе ліпеня.
Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасьць паставак вэнеэсуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі.