Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хартыю-97” атакавалі за “Хроснага Бацьку-2”


Натальля Радзіна
Натальля Радзіна
Атакаваны сайт «Хартыі-97». Як апавяла рэдактарка рэсурсу Натальля Радзіна, праблемы з загрузкай старонкі пачаліся адразу пасьля таго, як на сайце быў зьмешчаны працяг фільму-расьсьледаваньня расейскага каналу НТВ «Хросны Бацька-2».

Сёньня фільм будзе паказаны ў праграме «Надзвычайнае здарэньне» а 18:30 паводле менскага часу. Пры гэтым няма ніякай гарантыі, што, як і 4 ліпеня, падчас трансьляцыі першай часткі, у Беларусі яго не «адфільтруюць». Аднак «Хроснага Бацьку» ўжо паглядзелі жыхары расейскага Далёкага Ўсходу, што дало магчымасьць апярэдзіць магчымыя захады беларускіх уладаў.

Па словах спадарыні Радзінай, кіраўніцтва Беларусі настолькі напалоханае зьместам стужкі, што цяпер перакрываюцца ня толькі расейскія тэлеканалы, але і сайты, якія бяруцца ліквідаваць «інфармацыйны прабел» у гледачоў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG