Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы сьвяткуюць — у Беларусі штрафуюць


Андрэй Кім
Андрэй Кім
Суд Першамайскага раёну Менску аштрафаваў грамадзкага актывіста Андрэя Кіма на 17 500 рублёў. Юнака затрымалі напярэдадні і зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі — бою падушкамі, прымеркаванага да 600-годзьдзя перамогі ў Грунвальдзкай бітве.

У суд Андрэя Кіма прывезьлі з пастарунку, дзе яго пратрымалі ўсю мінулую ноч. Але хлопец ня скардзіцца: спаў на падушцы, якую прынёс з сабою з так званага «поля бою» каля Нацыянальнай бібліятэкі. Штраф памерам у палову базавай велічыні Андрэй пракамэнтаваў гэтак:

«У мяне няма прэтэнзій адносна майго суду. У мяне ёсьць вялікія прэтэнзіі да міліцыі і да ўладаў, па-першае — з-за таго, што забаранілі імпрэзу. А па-другое, я вельмі і вельмі расчараваны тым, што ўлады наважыліся затрымліваць людзей — затрымана каля паўтары сотні чалавек.
У гэтым міжнародным руху — бою падушкамі — гэта першы выпадак у сьвеце, калі затрымліваюць, тым больш такую колькасьць людзей.
У гэтым міжнародным руху — бою падушкамі — гэта першы выпадак у сьвеце, калі затрымліваюць, тым больш такую колькасьць людзей. Гэта проста дзікунства».

Бой падушкамі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальду моладзь плянавала правесьці побач з Нацыянальнай бібліятэкай. Бой адбыўся, але крыху далей і з удзелам тых юнакоў і дзяўчат, якіх міліцыянты ня здолелі зьмясьціць у некалькі міліцэйскіх аўтобусаў. Хлопцаў і дзяўчат неўзабаве адпусьцілі, і сёньня каля двух дзясяткаў зь іх прыйшлі падтрымаць Андрэя Кіма:

Юначка: «Нічога дрэннага мы не рабілі. Гэта вельмі добрая, пазытыўная акцыя, і навошта ўсіх вось гэтак разагналі, забаранілі акцыю? Гэта зусім не разумна».

«Я хацеў бы перадусім павіншаваць Андрэя, бо зразумела, што ўсё гэта чарговы раз сьведчыць пра дурноту ўлады. Але гэта таксама сьведчыць, што ў краіне ёсьць дастаткова моладзі, якая за вельмі кароткі пэрыяд можа арганізаваць смачную, эфэктыўную, вельмі прыемную акцыю».


Фотагалерэя ва ўвесь экран.

Падтрымаць Андрэя Кіма, сярод іншых, прыйшоў таксама старшыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, які пракамэнтаваў падзею наступным чынам:

«Я думаю, што рэжым раўнуе, што такога кшталту крэатыўныя і цікавыя імпрэзы праводзяць не дзяржаўныя структуры, не БРСМ, а незалежныя ініцыятывы. Дзякуй Богу, што зараз гэта выяўляецца ў штрафах, а не ў адміністрацыйных арыштах».

Наста Лойка камэнтуе прысуд Андрэю Кіму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00


Як паведаміў Андрэй Кім, ужо заўтра ён накіруе ў Менгарвыканкам заяву на правядзеньне новай акцыі. Грамадзкі актывіст спадзяецца, што прымеркаваны да Дня вайсковай славы 8 верасьня бой падушкамі ў Менску пройдзе пры дазволе ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG