Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцаў засьцерагаюць ад памылак Беларусі


Мапа газаправоду "паўднёвы паток"
Мапа газаправоду "паўднёвы паток"

Як падаюць аглядальнікі аўстрыйскага тэлеканалу ОЕ1, праект "Паўднёвы паток", да ўдзелу ў якім Расея ўсё больш актыўна запрашае адзін зь пяці вядучых эўрапейскіх энэргетычных канцэрнаў – нямецкі RWE – небясьпечны з гледзішча незалежнасьці Эўропы ад расейскіх паліўных паставак. У гэтай сувязі ўзгадваецца горкі досьвед Беларусі.

ОЕ1, спасылаючыся на экспэртаў нямецкага эканамічнага выданьня Handelsblatt, адзначае, што Масква невыпадкова робіць немцам такую прапанову. Расейцы "тарпэдуюць Nabucco" (праект транспартаваньня касьпійскага газу ў ЭЗ), робячы стаўку на выхад нямецкага канцэрну з праекту, а ў канчатковым выніку спадзеючыся на развал кансорцыюму.

Паводле аўстрыйскіх СМІ, Масква выбрала ўдалы момант, каб зрабіць прапанову RWE. Цяпер праект Nabucco не прасоўваецца як мае быць. Дагэтуль не названы тэрмін, калі дакладна пачнуцца пастаўкі газу з Цэнтральнай Азіі. Няма пэўнасьці, ці праект увогуле акупіцца. У гэтым сэнсе ўдзел у "Паўднёвым патоку" выглядае для эўрапейскіх бізнэсоўцаў нашмат больш надзейнай і цікавай справай.
Мапа газаправоду "Набука"

Як вядома, у праекце Nabucco, акрамя RWE, бяруць удзел аўстрыйская кампанія OMV, вугорская MOL, баўгарская Bulgargaz, румынская Transgaz, турэцкая Botas. Меркавалася, што на першым этапе асноўную загрузку газаправоду забясьпечаць газавыя радовішчы Азэрбайджану, а на другім этапе да пастаўшчыкоў далучацца Туркмэністан, Іран, Ірак ды іншыя краіны.

У выпадку выхаду немцаў з Nabucco транспартаваньне касьпійскага газу ў ЭЗ, хутчэй за ўсё, стане нерэальным. Затое Расея зможа надалей павялічваць свой уплыў у эўрапейскім рэгіёне. Ужо цяпер чвэрць паліўных паставак у Эўропу — расейскія. Тое, што такая залежнасьць стварае праблемы, эўрапейскія спажыўцы зразумелі, назіраючы за апошнім расейска-беларускім газавым канфліктам, адзначае аўстрыйскі тэлеканал ОЕ1.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG