Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Фюле: “Мы ня будзем бегаць па Эўропе, Амэрыцы, у Расеі”


Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы эўракамісара Штэфана Фюле, перадае агенцыя БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі заявіў: «Я хачу, каб вы зразумелі, што мы не павалімся, мы на каленях ні перад кім поўзаць ня будзем — ні перад Эўразьвязам, ні перад Расеяй, ні перад Амэрыкай».

Аляксандар Лукашэнка заклікаў адмовіцца ад падвойных стандартаў у дачыненьнях і сканцэнтравацца на галоўных узаемавыгадных пытаньнях: «Гэта наш сувэрэнітэт і бясьпека, гэта незалежнасьць нашай Беларусі, — адзначыў ён. — І мы дзеля захаваньня гэтай незалежнасьці зробім усё. Мы ня будзем бегаць па Эўропе, Амэрыцы, у Расеі, браць у вас грошы, іграць на расейскай скрыпцы і наадварот, як гэта робяць так званыя, вельмі любімыя некаторымі палітыкамі ў Эўропе, нашы апазыцыянэры — мы гэтага рабіць ня будзем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG