Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік аховы “Ліфтмашу” кажа, што яго пабіла валянтэрка “Гавары праўду”


Аксана Самуйлава
Аксана Самуйлава
Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд скаргі валянтэркі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Самуйлавай. Яна вінаваціць начальніка аховы магілёўскага заводу «Ліфтмаш» у нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. Сёньня адбылося першае судовае паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Сарокі.

Нагодай для звароту актывісткі ў суд сталася яе затрыманьне ахоўнікамі заводу 19 траўня. У гэты дзень яна і актывіст стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Канстанцін Тыртычны раздавалі на прылеглай завадзкой тэрыторыі газэту «Свободные новости плюс» з інфармацыяй пра праект «Сто тавараў беспрацоўя» грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Як сьцьвярджае Самуйлава двое ахоўнікаў напалі на яе і гвалтам зацягнулі ў будынак заводакіраваньня і там больш за гадзіну ўтрымлівалі. Потым перадалі міліцыі.

Пасьля зьняцьця пабояў актывістка зьвярнулася ў суд.

На сёньняшнім судовым паседжаньні судзьдзя дапытала саму Самуйлаву, яе крыўдзіцеля й чатырох сьведкаў зь яго боку.

Самуйлава: «Шулаў яго завуць. Ён найбольш актыўным быў, даваў загады сваім падначаленым. Ён заявіў суду, што гэта я яго зьбівала за тое, што ён адабраў у мяне газэты. Я нібыта бегла за ім, каб адабраць газэты й біла яго кулакамі ў плечы. Ад гэтага ў яго зьявіліся драпіны на сьпіне. Ён зьняў пабоі — у яго драпіны й адзін крывападцёк. Ніводзін, праўда, яго сьведка не пацьвярджае, што я яго біла».

Заўтра суд працягнецца. Чакаецца, што судзьдзя вынесе вырак па справе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG