Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў рэпрэсіяў


29 чэрвеня ў Курапацкім лесе адбылася акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, у якой узялі ўдзел грамадзкія актывісты.


Ля крыжоў удзельнікі акцыі ўсталявалі зьнічкі, паклалі кветкі. Таксама яны паставілі на месца павалены невядомымі вандаламі крыж. Напрыканцы акцыі сакратар сэкцыі «Мэмарыял» Беларускага таварыства аховы помнікаў Ганна Шапуцька зачытала ліст палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Пасьля таго як маладафронтаўцы разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі да ўдзельнікаў акцыі падышлі міліцыянты і запатрабавалі згарнуць сымболіку.

Штомесяц 29 чысла ад 2007 года ў Курапатах і іншых месцах масавых расстрэлаў адбываюцца грамадзкія акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінізму.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG