Галоўнымі дзеючымі асобамі ў Наваградку ў гэтыя дні былі рыцары. У імпрэзах бралі ўдзел прадстаўнікі больш чым 20 клюбаў вайскова-гістарычнай рэканструкцыі зь Беларусі, Украіны, Літвы, Расеі, Чэхіі і Польшчы. Упершыню, каб убачыць рыцарскія баі, гледачам давялося набываць квіткі. Кошт квітка для дарослых – 10 тысяч рублёў, для дзяцей – 5 тысяч рублёў.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй на правядзеньне сьвята патрабуецца 250 мільёнаў рублёў, а ўлады змаглі выдзеліць толькі 160 мільёнаў бюджэтных сродкаў.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй на правядзеньне сьвята патрабуецца 250 мільёнаў рублёў, а ўлады змаглі выдзеліць толькі 160 мільёнаў бюджэтных сродкаў.