Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Чужына


Вячаслаў Ракіцкі, Пётра Садоўскі.
Вячаслаў Ракіцкі, Пётра Садоўскі.

Удзельнічае мовазнаўца, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пётра Садоўскі


Вячаслаў Ракіцкі: У беларускім фальклёры вельмі шмат прыказак і прымавак пра чужыну. Узьнікалі і бытавалі яны найперш на вёсцы. На падставе чаго так вобразна казалі беларусы пра чужыну, калі ня так часта яны ўвогуле пакідалі свае хаты? Адкуль ведалі яны пра тую чужыну? Што лічылі чужынай?

Пётра Садоўскі: Таго шмат і прымавак было, што мала сьвету бачылі. Дый досьвед быў цяжкі: салдатчына ды прымусовае адходніцтва: то Азоў цару браць, то крэмль у Маскве будаваць, то чыгунку на поўнач цягнуць…Чужынай быў любы край, дзе прыніжалі, не па-нашаму гаварылі, перадражнівалі, чужыя песьні сьпявалі, дзе праца ня ў радасьць была. Цяжкай працы нашы продкі не баяліся.Увогуле ж пра чужыну больш чулі, чым на свае вочы бачылі.



Мудраслоўе зь Пётрам Садоўскім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00


Чужына
«Лепей у сваіх людзях з голаду ўмерці, ніж у чужых лю-

дзях золата зьбіраць»

«Родная зямля — маці, чужая старонка — мачаха»

«На чужбіне жыць — па-сабачы выць»

«У чужой старонцы ня так сьвеціць i сонца»

«Там добра, дзе нас няма»

«Чужына па шэрсьці ня гладзіць»

«На чужыне i камар загіне»

«Нідзе так, як там»

«У чужым краю i жук — мяса»

«Што ні край, то свой звычай»

«Там жыцьцё рай, дзе свабоды край»

«Хоць у Арле, была б у дабрэ»

«Як тут ня мёд, так там ня піва»

«Сьвет прайшла i назад вярнулася»

«Сьвет вялікі — ідзі сабе, куды хочаш»

«Іншы горад — іншы гонар»

«На чужой старане i бабулька-божы дар»

«На Падольлі пірагі на кольлі, а мы прыйшлі i там ix не знайшлі»

«Там харашо, дзе нас няма, а дзе мы пабудзем, там напаскудзім»

«Места здабыў — пра ўсё забыў»

«Чужая старана прыбавіць ума»
:
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG