Паводле ягоных слоў, газавая спрэчка паміж Расеяй і Беларусьсю павінна быць вырашаная на двухбаковай аснове, прычым хутка, без стварэньня праблемаў для эўрапейскіх спажыўцоў газу.
Аднак, на думку міністра, канфлікт не прывядзе ў Нямеччыне да газавага дэфіцыту. Бо спажываньне газу ў летні сэзон невысокае, пагатоў існуюць і альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі.
Тым ня менш, падкрэсьліў Райнэр Брудэрле, Нямеччына будзе вельмі ўважліва адсочваць сытуацыю з газавым канфліктам, бо абодва бакі маюць дамоўныя абавязаньні перад сваімі эўрапейскімі партнэрамі.
"Наш стары прынцып: дамовы павінны выконвацца! Дагэтуль мы добра супрацоўнічалі з Расеяй і Беларусьсю ў галіне газазабесьпячэньня. Так яно і павінна быць надалей. Я ведаю, што Расея і Беларусь зацікаўленыя ў гэтым", падкрэсьліў нямецкі міністар.