Малады спадар: "Не адключаць, дамовяцца з Расеяй. Можа, заплацяць частку. Ад "Белтрансгазу" ж засталіся грошы, пяцьдзясят адсоткаў якога прадалі, — зь іх і заплацяць".
Студэнт: "Заплаціць, я думаю, нікуды ён ня дзенецца. У яго ж саюз з Расеяй, таму абавязкова заплаціць. Сядзіць жа на газавай ігле ў Расеі".
Другі студэнт: "Часткова заплаціць нейкія грошы. Саюз жа Беларусі і Расеі ёсьць, таму знойдзе спосаб, каб пазбыцца коштаў, якіх патрабуе Расея. Карацей — неяк дамовяцца яны".
Спадар: "Ня ведаю. Што я магу сказаць? Пацярпяць толькі людзі…"
Спадар: "Пяць сутак жа далі, каб заплацілі. Дамовяцца ў любым выпадку. Таму што не было яшчэ такога, каб не дамовіліся. І да таго ж, я лічу, як вам сказаць, тут і тэхнічныя пытаньні ёсьць, разумееце? Ціск у трубе калі падае, менш прапампоўваецца. Пытаньне такое: Расея сама зацікаўленая, каб працэс ішоў, гэта першае. А другое: кіраўнікі заўсёды, асабліва Мядзьведзеў, Лукашэнка, Пуцін, Сідорскі размаўляюць па тэлефоне, вырашаюць пытаньні. Я мяркую, так ці інакш мы заплацім. Пытаньне: калі? Гэта ўжо іншая рэч".
Малады спадар: "Хто яго ведае? Гэта папросту палітыка. Тут і адзін, і другі не ідуць на нейкія кампрамісы, і адны, і другія ствараюць канфліктную сытуацыю, нават ня ведаючы — з чаго яшчэ яе стварыць, вось і ўсё. Было ж аднойчы такое, калі канфлікт з газам узьнік. Адключылі, потым заплацілі. Усё роўна ж мы бяз газу ня можам. Нашая палітыка накіраваная на тое, што ўсё роўна рана ці позна нехта саступіць, але мы нічога толкам не даведаемся. Дасканала будуць усё ведаць толькі тыя, хто гэтым непасрэдна заняты. А іншым можна локшыну на вушы вешаць…"
Спадар: "Маё меркаваньне: заплацяць — і тады пусьцяць газ. Толькі, можа, трошку памучаюцца, паскандаляць, але заплацяць".
Спадар: "Я думаю, што пытаньне вырашыцца станоўча, усе рознагалосьсі будуць вырашаныя паміж дзяржавамі, усё будзе добра".
Сталы спадар: "Так, перадалі, што скарацілі пастаўкі. Заплаціць Беларусь. Чаму не плацілі? На дурня спрабавалі: а раптам пройдзе?"