Спадар: «Які ўльтыматум і пры чым наагул тут ультыматум? Калі была дамоўленасьць паміж дзьвюма краінамі, яе трэба выконваць. Калі сёньня я нешта прадаю і кажу, што гэта каштуе пэўную суму, а заўтра іншую, то што зробіш…»
Спадар: «Калі па-чэснаму — я ня ведаю…»
Спадарыня: «На маю думку, не павінны мы плаціць такі доўг, а разьлічвацца па ранейшых коштах».
Карэспандэнт: «А дорага вам абыходзіцца газ у ацяпляльны пэрыяд?»
Спадарыня: «У нас 2-павярховы дом, і мы ў сярэднім плацім па 150 тысяч рублёў у месяц. Для вясковага чалавека гэта дорага».
Спадарыня: «Ой, Божа, мы й так дорага за яго плацім. Ведаеце, прыходжу ў краму і гляджу, каб толькі што таньнейшае ўзяць, бо другі раз і на хлеб нестае, на батон і малачко. А што каўбасы і масла, то ўжо ў паміне няма такога».
Мы бярэм аплату за кватэру і параўноўваем з заробкам. І калі 300 тысяч заробак і 160 трэба аддаць за квартплату, то як жыць?
Спадарыня: «Каб мы ведалі праўду пра ўсе гэтыя закупкі газу, то мы маглі б пра гэта гаварыць, а так… Мы бярэм аплату за кватэру і параўноўваем з заробкам. І калі 300 тысяч заробак і 160 трэба аддаць за квартплату, то як жыць?..»
Спадарыня: «Я думаю, што Беларусь павінна плаціць па старых коштах, бо Расея зь Беларусяй усё рабіла разам. І нашы людзі шмат працавалі ў Расеі, і тавараў туды шмат давалі, і той самы газ езьдзілі здабываць. Не павінна Расея да нас так ставіцца».
Спадар: «22-га будзем адзначаць дату пачатку вайны. У Беларусі створаны новы фільм пра абаронцаў Брэсцкай крэпасьці, дык няхай яго паглядзяць Пуцін і Мядзьведзеў і зразумеюць…»
Спадарыня: «Ну што мы зможам зрабіць? Калі Расея выставіць такія кошты — будзем плаціць. Станем яшчэ большай галотай, бо людзі ня змогуць вытрымаць гэтых аплатаў».
Спадарыня: «Людзі ня здолеюць аплаціць такія кошты, ня здолеюць. І так ужо многія дровы нарыхтоўваюць, вось газ праведзены ў дом, а людзі паляць дрывамі. Ну, калі не аддамо доўг і адключаць газ, што мы зробім? Мы ўжо нічога ня зробім».