У акцыі ўдзельнічалі 7 чалавек. Адзін з іх быў апрануты ў камізэльку з надпісам "КаГэБэ", а астатнія – у майкі, на якіх былі напісаныя тры літары www, якія сымбалізуюць інтэрнэт.
Маладыя людзі, да якіх былі прывязаныя ланцугі, поўзалі на карачках, нібы сабакі, а хлопец у камізэльцы не даваў ім разьбягацца і ўвесь час цягнуў за ланцужкі. Удзельнікі флэш-мобу пад рогат мінакоў такім чынам дайшлі да ганку Камароўскага рынку, і на гэтым акцыя завяршылася. Але тут да іх падбеглі ахоўнікі, сярод якіх быў заўважаны былы кіраўнік міліцыі Савецкага раёну Менску.
Ахоўнікі пачалі кідацца да фотакарэспандэнтаў, пытацца, хто дазволіў рабіць здымкі і што гэта за акцыя. У выніку ўсё скончылася без затрыманьняў. Удзельнікі акцыі разышліся.