Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы абвясьцілі конкурс да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы


Ідэя зрабіць выставу дзіцячага малюнку да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы належыць грамадзкаму аргкамітэту, які створаны дзеля падрыхтоўкі імпрэзаў, прымеркаваных да гэтай значнай гістарычнай падзеі.

Актывісты запрасілі да ўдзелу ў выставе юных аршанцаў, чый узрост не перавышае 18-ці гадоў. Малюнкі, якія прымаюць сябры аргкамітэту, павінны адпавядаць тэме "Грунвальд вачыма сучасьнікаў" і могуць быць выкананыя ў любой выяўленчай тэхніцы.

Аргкамітэт спадзяецца, што выставу можна будзе прадэманстраваць у Воршы. Але канкрэтнай дамоўленасьці пра гэта няма. Яшчэ колькі месяцаў таму актывісты зьвярталіся ў Аршанскі гарвыканкам з прапановай падрыхтаваць ды правесьці нейкія супольныя мерапрыемствы да 600-х угодкаў Грунвальдзкай бітвы, але ніякага адказу ад уладаў не дачакаліся.

У тым выпадку, калі дазволу на выставу ў Воршы атрымаць ня ўдасца, малюнкі будуць выстаўленыя ў Менску. Яны далучацца да агульнарэспубліканскай выставы дзіцячых працаў, прысьвечанай Грунвальдзкай бітве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG