На гэтым тыдні Канаду і ЗША наведвала дэлегацыі беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. У складзе дэлегацыі тры прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі: лідэр партыі Анатоль Лябедзька, ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук а таксама лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў.
У вашынгтонскай студыі нашага радыё яны адказалі на пытаньні нашых слухачоў і нашай рэдакцыі.
Прапануем вашай увазе фрагмэнты перадачы. Цалкам перадача – на нашым сайце на наступным тыдні.
Лябедзька: Джон Маккэйн прыняў наша запрашэньне прыехаць у Беларусь. Мы запрашалі яго на наступны год, але ён сказаў, што хацеў бы зрабіць гэта нават перад прэзыдэнцкай кампаніяй – прыехаць у краіну зь ясным пасланьнем, скіраваным і да беларускага грамадзтва, і да беларускіх уладаў.
Раманчук: Калі на плошчы будзе 50–100 тысяч, я думаю, што мы ня будзем ускладаць кветкі, а пойдзем да органаў улады патрабаваць праўды, каб нам яе адкрылі.
Някляеў: Я шчыра люблю Расею, за тое, што яна напісала, як словамі сваіх лепшых сыноў сама да сябе аднеслася. Любоў не выбіраюць. Але прыдумаць, што я тут прадстаўляю палітычныя інтарэсы Расеі – гэта такое глупства.