Акцыя доўжылася прыкладна 40 хвілінаў у фармаце адкрытага інтэрнэт-форуму.
Кожны зь некалькіх дзесяткаў чалавек, якія сабраліся на акцыю, мог узьняцца на драўляную трыбуну і скарыстацца мэгафонам, каб выказаць сваю думку наконт указу № 60 «Аб мерах па ўдасканальваньні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт», які павінен пачаць дзейнічаць ад 1 ліпеня гэтага году.
Дазвол на правядзеньне мітынгу атрымалі прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі нацыянал-бальшавікоў Беларусі, якія і вялі рэй. Падтрымала акцыю зарэгістраваная грамадзкая арганізацыя «Рух будучыні».
Вячаслаў Дзіянаў, «Рух будучыні»: «Уявіце сабе, што вы заходзіце ў інтэрнэт і хочаце зрабіць блог. Але для гэтага вам трэба пайсьці ў Менгарвыканкам і ўзяць даведку. Вы заходзіце ў інтэрнэт-кавярню, але паводле ідэалягічных прыкметаў ваш нумар пашпарту не падыходзіць і зайсьці ў інтэрнэт вы ня можаце. Таму што вы апазыцыянэр ці яшчэ нехта».
Сярод выступоўцаў прагучалі і канкрэтныя прапановы наконт таго, як можна давесьці стваральнікам указу № 60 недахопы распрацаванага дакумэнту.
Аляксандр, праграміст: «Кожны абанэнт можа напісаць заяву на блякаваньне рэсурсу. Пішам: „Прашу заблякаваць president.gov.by, усе дзяржаўныя рэсурсы“. Паказвайце тое, што яны напісалі ва ўказе, карыстайцеся гэтым. Яны ўсьвядомяць гэта і пачнуць адмяняць».
У мітынгу ня ўдзельнічалі ніякія іншыя арганізацыі, апрача «Руху будучыні» ды незарэгістраваных нацыянал-бальшавікоў. Хаця адзін з ананімных выступоўцаў заявіў, што прадстаўляе ініцыятыву «ГейБеларусь»:
«Мне сумна, што грамадзкасьць не падтрымала гэты мітынг. Хтосьці пабаяўся „чырвоных“, хтосьці па іншых меркаваньнях. Асабіста я прадстаўляю ініцыятыву „ГейБеларусь“ і я не пабаяўся прыйсьці сёньня сюды, каб выказацца супраць гэтага „ўставу“, таму што гэта апошні голас свабоды, гэта апошняе, праз што мы можам данесьці нейкую інфармацыю да людзей».
На разьвітаньне прадстаўнік нацыянал-бальшавікоў абвясьціў пра наступны мітынг, які заплянаваны 23 чэрвеня, а 19:00 на плошчы Свабоды ў Менску.
Указ № 60 «Аб мерах па ўдасканальваньні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт» прадугледжвае пералік абавязкаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў. Апроч таго, кожны пастаўшчык інтэрнэт-паслугаў будзе абавязаны абмежаваць доступ да інфармацыі, забароненай заканадаўствам. Таксама да 1 ліпеня павінна завяршыцца дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў, прадугледжаная ўрадавай пастановай № 644. Яна адбываецца на падставе заявы, якую падае пастаўшчык інтэрнэт-паслугаў.