Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся ціск на заснавальнікаў “Вясны”


Пінская міліцыя выклікала позваю мясцовага актывіста, сябра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Рамановіча. У міліцыі актывіста пазнаёмілі з заведзенай на яго адміністрацыйнай справай паводле артыкула 22.9, часткі другой — «Выраб і распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі».


Алесь Рамановіч адмовіўся даваць тлумачэньні. Матэрыялы справы міліцыя накіравала ў суд, які адбудзецца 14 чэрвеня а 10 гадзіне. Алесь Рамановіч кажа, што позва ў РАУС была перададзена яму міліцыянтамі сёньня на вуліцы, па ўказцы супрацоўнікаў КДБ.

Праваабаронца зь берасьцейскай арганізацыі «Вясна» Ўладзімір Вялічкін адзначае, што Алесь Рамановіч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі ў Берасьці. Некаторы час таму праваабаронцы аднесьлі дакумэнты на рэгістрацыю арганізацыі ў аблвыканкам. Крокам з боку ўладаў стаў выклік пінскага сябра. Паводле слоў Уладзіміра Вялічкіна, раней такога не назіралася:

«Калі і былі выклікі на допыты, то яны тычыліся тых, хто прадстаўляе юрыдычны адрас арганізацыі, напрыклад. А гэтым разам узяліся за заснавальнікаў».

Праваабаронца зьвязвае гэты выклік непасрэдна з прэзыдэнцкай выбарчай кампаніяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG