Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жарсьці наконт адзінага ў БНБ: нармальны палітычны працэс ці крызіс?


Чаму ў ідэалягічна аднародным Беларускім незалежніцкім блёку канфлікты такія ж жорсткімі, як і ў былых Аб’яднаных дэмакратычных сілах? Ці прыйшлі арганізацыі, што ўваходзяць у БНБ, да згоды наконт працэдуры вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары? Пра што сьведчыць вялікая колькасьць палітыкаў, якія сёлета заявілі аб намеры балятавацца на прэзыдэнта? Па гэтых пытаньнях у “Праскім акцэнце” вядуць палеміку намесьнік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Павал Севярынец і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.


Севярынец: Для мяне Аляксандар Мілінкевіч - гэта расчараваньне, на мой погляд, ён проста не гатовы арганізоўваць пераможную кампанію.

Губарэвіч: Мы ад пачатку сутыкнуліся з не зусім сумленнай гульнёй з боку БХД і Віталя Рымашэўскага.

Янукевіч: На гэтым тыдні ў БНБ адбыўся не чарговы віток спрэчак, а чарговы крок наперад.

Перадачу "Праскі акцэнт" слухайце на нашых хвалях у нядзелю а 18-й гадзіне, а яе тэкст пазьней зьявіцца на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG