Фатаграфія шматзначная і ўсюдыісная. Здавалася б, няма такой сфэры жыцьця, куды б ні пранікала фатаграфія. Вельмі шырока, напрыклад, фатаграфія выкарыстоўваецца ў рэкляме. Цяперашнюю рэкляму ўявіць без фатаграфіі немагчыма. Але тым часам што толькі ні вытвараюць там пашлякі ўсіх ступеняў бяздарнасьці.
Ёсьць людзі, якіх нішто так не раздражняе, як бяздарная рэкляма і пошлая фатаграфія моды. Бо гэта не бяскрыўдная зьява, асабліва неразумныя, двухсэнсоўныя і фальшывыя кліпы на тэлебачаньні. Калі іх не выключаць (асабліва для дзяцей і моладзі), то фальш і збочаныя ўяўленьні пры частым паўторы заходзяць у падсьвядомасьць, настройваюць псыхіку і фантазію асобы. Гэта ёсьць прымітыўны спосаб замбаваньня, і вельмі дзейсны. Такім чанам можна замбаваць цэлае грамадзтва і групы асобаў.
Вынікі масавага і нэгатыўнага ўзьдзеяньня тэлебачаньня вельмі добра відаць у амэрыканскім грамадзтве. Зьявілася шмат людзей, якія ня могуць гаварыць і паводзіць сябе натуральна. Яны паўтараюць тэлештампы. Фальшывасьць адразу кідаецца ў вочы і выклікае раздражненьне. Самыя простыя чалавечыя пачуцьці людзі развучваюцца выяўляць натуральна і, галоўнае, індывідуальна. Яны выказваюцца тэлештампамі, напрыклад, радасьць – падскокваньнем на пальчыках; сямідзесяцігадовыя дамы падскокваюць і паводзяць сябе, як дзеткі ў тэлепраграме, пляскаюць у ладкі адзін з адным, “хлапочуць” вочкамі, удаюць фальшывую радасьць і сьмех, павышаную рэакцыю на банальную інфармацыю, жэсты “ручкай”, дэманструюць рухомае аблічча і г. д. – поўны зьлепак тэлештампаў і штучнага захаваньня.
Прыходзілася чуць развагі пра “сапсаванае пакаленьне”, пра “тэле-дзяцей”. І ўсё гэта не беспадстаўна.
Тэлерэкляма (гэтак жа, як бяздарнае захаваньне актора ў кіно і на сцэне) раздражняе фальшывасьцю і ненатуральнасьцю (тут уключаецца ў гледача псыхалягічны мэханізм рэакцыі на ашуканства). Тэлерэкляма, у большасьці, спрэс фальшывая. Вынік успрыняцьця прадказальны.
Падобны мэханізм ёсьць і ва ўспрыняцьці фотарэклямы. Толькі гэты мэханізм глыбейшы, бо сьвядомасьць настройваецца на ўспрыняцьце вобразу (г. зн. робіць псыхалягічнае абагульненьне). Ня кожны чалавек здольны прарабіць такі адбор і ўнутраную працу. Таму шмат якія выявы проста “прасьлізгваюць” міма сьвядомасьці.
Уплыў фотарэклямы грунтуецца на прынцыпах фатаграфіі. Калі сказаць адным словам – можна фатаграфаваць адзеньне на жывых манэкенах і можна здымаць жывых людзей у адпаведным адзеньні. Абодва прынцыпы маюць права на жыцьцё. Розьніца ў тым, што каб добра сфатаграфаваць адзеньне на чалавеку-манэкену, трэба быць мастаком (мець густ, валодаць правіламі эстэтыкі і г. д.). Каб зьняць чалавека ў адзеньні – трэба быць фатографам.
Адным з першых такіх фатографаў, які моцна заявіў пра сябе, быў наш сучасьнік (памёр у 2004 г.), амэрыканскі фатограф Рычард Аведон. Аведон зацікавіўся фатаграфіяй у час вайны. Само яго ўваходжаньне ў фатаграфію было асаблівае і тыпова амэрыканскае. На ўсе накопленыя грошы ён папрасіў на адзін дзень для здымкі некалькі камплектаў адзеньня ва ўнівэрмагу і наняў мадэльных натуршчыц. Ягоныя фатаграфіі зрабілі такі вялікі ўплыў, што яму тут жа прапанавалі працу рэклямнага фатографа і ўсе ўмовы для працы.
Аведон апрануў і вывеў “мадэлек” на плэнэр, у горад, у сацыяльна-урбаністычнае асяродзьдзе і зрабіў выдатныя фатаграфіі. Да яго ніхто гэтага сур’ёзна не рабіў (бо ня ўмелі). Мода не выходзіла са студыі. Аведон умеў, бо валодаў фатаграфічным талентам і меў для гэтага яшчэ чалавечыя якасьці (праца з мадэльнымі натуршчыцамі будзе правальнай, калі фатограф ня здольны адпаведна камунікавацца зь людзьмі).
Мы тут паказваем адзін з “рэвалюцыйных” здымкаў моды, створаных Рычардам Аведонам (назавём яго ўмоўна “Таемная паненка”).
Гэты здымак зроблены з высокім густам, бліскуча, дасканала і віртуозна, па ўсіх парамэтрах фатаграфіі і рэклямы моды.
Калі задацца жорсткім пытаньнем і паставіць задачу, да чаго б тут прыдрацца, то прычапіцца няма да чаго. Усё выдатна. Тэхніка, кампазыцыя, ракурс, дынаміка, поза, мадэлька і сама жанравая сцэна створаная натуральна і ня змушана. Тут ніякага фальшу. Поўнае ўражаньне, што фатограф схапіў гэтую жанравую сцэнку як выпадковае імгненьне ў адпаведны час (як Карцье-Брэсон). Але ж мы ведаем, што тут праца рэклямнага фатографа. І гэта ўражвае. Вышэйшы кляс!
Дадам, што сьветлая танальнасьць фатаграфіі з вылучэньнем цёмнага акцэнту – прыгожай постаці і касьцюму мадэлькі пакідае цёплае, чыстае і сьветлае адчуваньне.
Ёсьць яшчэ адзін момант, якім прыцягвае гэтая фатаграфія (прынамсі, мужчынскую палову чалавецтва). Фатографы гэта ведаюць. Назавём гэты момант – нявыказаная ці неадкрытая таемнасьць хараства. Стройная, прыгожая постаць маладой жанчыны, дынамічны рух, які веерам распластаў сукенку, туфлік з-пад веера і энэргічны паварот галавы з бравурнай шапачкай “на бок” – усё гэта – стварае вобраз жаноцкага хараства, захапленьня красой адзеньня і чалавека і ўзбуджае фантазію бачаньня яе аблічча. Мы яго ў рэальнасьці ня бачым, але эстэтыка фота і фантазія настройвае, што яно прыўкраснае. Мы ўжо сабе нават яго ўяўляем.
Вось у чым яшчэ прыцягальнасьць гэтага фота. Неўсьвядомлена, зачараваныя хараством кампазыцыі і фігуры, мы адчуваем прыгожае шчымленьне душы. Гэтак уплывае на гледача “Таемная паненка”. (У дужках зазначу прафэсійную рэпліку. Бывае, што проста неабходна, каб глядач аблічча ня бачыў і уключаў бы сваю фантазію. Прытым фатографы добра ведаюць, як выявіць хараство, як “схаваць” ці “выпрастаць” крывыя ногі, “падоўжыць” шыю і г. д. Але гэта ўжо “кухня”, і так, між іншым. Аднак усё ж падкрэсьлю, што тут гэта ёсьць мая адцягненая, агульная заўвага, Паненка тут ні пры чым. У адным з альбомаў Аведона зьмешчаны два дублі гэтага здымка. Там відаць, што Паненка прыгожая).
Рычард Аведон паяднаў паказ моды (адзеньня) і мастацкую фатаграфію. Галоўнае, што гэта яму ўдалося. Потым шмат хто спрабаваў ствараць нешта падобнае. Але аказалася, што гэта ня так проста. І нават зусім ня проста.
Акрамя моды, Аведон здымаў яшчэ пэрформансы, і асабліва партрэты, дзе дасягнуў значных вынікаў. Мне найбольш, у пляне творчага майстэрства, запамінаецца партрэт Джона Гілгуда. Схоплена сутнасьць вялікага ангельскага актора ў вельмі выразнай скульптурна-гратэскавай форме.
Аведон часта здымаў багему і ўвесь той надтрэснуты сьвет мастацтва і мас-культуры, у якім прыходзілася быць. Але і тут ён творча выяўляў сутнасьць зьявы. Паказальныя ў гэтым сэнсе партрэты Мэрлін Манро і Марлен Дзітрых (даволі розных па адчуваньню сьвету асоб). Партрэт Манро ён зьняў буйным плянам так, што па асацыяцыі на памяць адразу прыходзіць творчасьць рускага мастака Кустодзіева (“поўны ложак бабы”), – гэтакая мапасанаўская Пышка. Фатограф амаль гратэскава засьведчыў, у чым прычына, што гэтая зграбная, “мяккая”, падобная на ляльку жанчынка стала ідалам ўсёй простай Амэрыкі (і лібэралаў, і пурытанаў). Банальнае хараство Манро ня мела і ценю вульгарнасьці і распусты. Яе эротыка таму ўспрымалася амаль што як цнота. Амэрыканцам падабалася глядзець на Мэрлін Манро, і Аведон, магчыма разумеючы гэта, даў ім гэтай Манро шчодра і шмат, падкрэсьліўшы цялесную сутнасьць яе хараства. (У Сеціве Гэтай фатаграфіі няма, яна ў альбоме Richard Avedon. “Performance”. – New York. 2008, – гэтак жа, як і фота Гілгуда).
Дзеля дакладнасьці павінен сказаць, што на амэрыканскім рынку мас-культуры вядомы іншы партрэт Манро, зроблены Аведонам, дзе амэрыканская харошка без “фрызуры і макіяжу”, сумная, стомленая, абыякавая і будзённая (словам, “нецікавая”). Творчы Аведон зрабіў такое фота невыпадкова, паказваючы, што ідал мас-культуры – гэта прафэсія. Амэрыканскі калякультурны бізнэс (які здольны на хаду падэшвы рваць) тут жа стварыў казачку пра “трагедыю“ Манро, пра тое, як цяжка і якімі высілкамі даецца ёй яе грамадзкая роля ў Галівудзе. І пайшло-паехала. Нядаўна гэтае фота Аведона прадалі на аукцыёне за 457 тысяч даляраў.
Дадам яшчэ, што такія прыдумкі да мас-вобразаў нельга ўспрымаць сур’ёзна. Багема схільная да сантымэнтальнасьці і самалюбаваньня, любіць пахадзіць пад маскай “трагічнага лёсу”, “наіўнай чысьціні” і т.п. У Расеі, напрыклад, гэтая мімікрыя далей за песеньку пра маленькую балерыну якога-небудзь шарманшчыка не заходзіла. У Амэрыцы – гэта бізнэс, дзе умеюць прадаць нават чуткі, і не за звон грошай, а за рэальная даляры. (Але гэта, ізноў жа, так, неабходнае адступленьне ад тэмы).
Партрэт Марлен Дзітрых зроблены у рэзкім лабавым сьвятле, азызлы ад няўстрыманага жыцьця твар, крыху нахабны жорсткі выраз, асалавелыя плаваючыя вочы, нязьменная цыгарэта ў рэзка вымаляваных губах ды запальнічка ў пальцах і вялікія скураныя чорныя пальчаткі на руках, быццам лапы Люцыфера. Усё гэта не падобна на шмат якія іншыя салодкія, надуманыя і фальшывыя фота Дзітрых. Тут воблік нагадвае нейкую булгакаўскую ведзьму на балі ў Сатаны. Сутнасьць вобраза чытаецца рэзка і выразна, у абліччы адлюстраваны і заганныя схільнасьці, і мізэрны стан духа. (Фота ёсьць ў Сеціве).
Уся гэтая тэма ідалаў (ці “ідаліцаў”), якую я закрануў, вымоўна маргінальная, не вымагае сур’ёзнай размовы. Але Рычырд Аведон сваім тонкім разуменьнем і творчым падыходам, падштурхнуў яе адзначыць. Мастацтва пашырае межы і абсяг асэнсаваньня жыцьця.
У заключэньне (хоць гэтае эсэ прысьвечана толькі адной фатаграфіі моды ў творчасьці Аведона), я зраблю адступленьне і прапаную яшчэ адно надзвычай прыгожае фота гэтага майстра. “Надзвычай” -- ў сэнсе высокай культуры стылю і выкананьня. (Назавем яго ўмоўна “Фудзіяма”).
Аведон зьняў стылізацыю японскай моды сродкамі фатаграфічнай стылізацыі вобразу. Поўнае ўражаньне, што гэта не пастановачны, а натуральны, дынамічны здымак, схоплены ў руху, на хаду. Гэтае ўражаньне ўмацоўваецца яшчэ тым, што фота зроблена пры натуральным (не пастановачным) сьвятле. А тым часам тут дакладна да мілімэтра вывераная кампазыцыя і сьвятло. І той, хто стала знаёмы з фатаграфіяй, са зьдзіўленьнем гэта ўбачыць. (“Са зьдзіўленьнем”, бо, паўтаруся, здымак жывы і дынамічны, нібы “падгледжаны”). У гэтым ўвесь Аведон.
Захапляе наколькі багатая і прыгожая кампазыцыя, тонкая эстэтызацыя лініяў і якое высокае разуменьне фатаграфічнага стылю і культуры стылізацыі, прытым дакладнае трапляньне ў графіку і рэмінісцэнцыю японскага духу.
Фатаграфіяй моды Аведон займаўся увесь час, але з канца 80-х стаў губляць рысы стылю, пачаў здымаць страшных, зьнешне адштурхоўваючых натуршчыц. Мадэлькі фігуравалі са шкілетамі, чарапамі, часам густ пачынае ўжо здраджваць мастаку перад атакамі агрэсіўнага маразму ў заходнім мастацтве. Але лепшыя творы вызначалі яго творчае аблічча.
(Фатаграфія Аведона “Таемная паненка” надрукаваная ў вялікім альбоме “Avedon Fashion 1944-2000.” – New York, 2009, а таксама зьмешчаная ў Сеціве для вольнага агляду. “Фудзіяма” ўзятая з вольнага Сеціва)