Згодна з праектам Асноўнага закону, Кіргізстан стане парлямэнцкай рэспублікай, а прэзыдэнт будзе адлучаны ад фінансава-эканамічнага рэгуляваньня і кадравых прызначэньняў. Закранула спадарыня Балджурава і тэму беларуска-кіргіскіх стасункаў. Ці паўплывала на міждзяржаўныя адносіны тое, што ў Беларусі хаваецца ад крымінальнага перасьледу зрынуты экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў?
"Новая Канстытуцыя зробіць немагчымым аўтарытарнае перараджэньне дзяржаўнай улады",— так ляканічна патлумачыла Ішанкуль Балджурава неабходнасьць кардынальнай рэвізіі Асноўнага закону:
"У нашу Канстытуцыю пасьля абвяшчэньня сувэрэнітэту ў 1991 годзе 5 ці 6 разоў уносіліся папраўкі. І Канстытуцыя, прынятая 5 траўня 1993 году, аказалася істотна зьмененая. Калі пры першым прэзыдэнце Аскару Акаеве ўвесь Асноўны закон падганяўся пад тое, каб захаваць пажыцьцёвае прэзыдэнцтва Акаевых, то папраўкамі, якія ўносіў другі прэзыдэнт Курманбек Бакіеў, усталёўваўся мэханізм дынастыйнага кіраваньня. Зараз перад кіргіскім народам узьнік гістарычны шанец зрабіць краіну сапраўды цывілізаванай, дэмакратычнай, каб мы насамрэч адпавядалі першаму артыкулу сваіх былых Канстытуцый. У новай Канстытуцыі гаворыцца аб тым, што адзінай крыніцай улады зьяўляецца народ. Таму народ сам абраў свой гістарычны шлях, народ узяў у свае рукі ўладу пасьля карупцыйна-дынастыйнага кіраўніцтва. І цяпер дзяржава стаіць перад лёсавызначальным экзамэнам у вырашэньні сваёй будучыні".
Рэфэрэндум, на якім мяркуецца прыняць новую Канстытуцыю, адбудзецца 27 чэрвеня. На заклапочанасьць Аляксандра Лукашэнкі, які днямі заявіў, што абвясьціць рэфэрэндум можа толькі прэзыдэнт ці парлямэнт — а ні таго, ні другога ў Кіргізстане няма — спадарыня Балджурава адказала коратка: рэфэрэндум абвясьціў сам народ. Дарэчы, 10 кастрычніка кіргізстанцаў чакае яшчэ адна важная падзея — выбары дэпутатаў парлямэнту. Дата прэзыдэнцкіх выбараў пакуль не агучаная; паўнамоцтвамі прэзыдэнта пераходнага пэрыяду да 31 сьнежня 2011 году надзеленая старшыня Часовага ўраду Роза Атунбаева.
Беларусь, дзякуючы высілкам Лукашэнкі, аказалася шчыльна ўцягнутая ў вір палітычных падзеяў у гэтай сярэднеазіяцкай краіне. Пасьля красавіцкіх падзеяў у Кіргізстане, у якіх загінула багата праціўнікаў рэжыму Курманбека Бакіева, прэзыдэнт і ўрад былі адхіленыя ад улады. Празь некаторы час Бакіеў зь сям'ёй нечакана "ўсплыў" у Беларусі. Генпракуратура Кіргізстану запатрабавала яго экстрадыцыі, аднак калі ўлічыць, што той знаходзіцца пад асабістай апекай Лукашэнкі, спадзяваньні на посьпех мізэрныя. Між тым кіраўніца дыппрадстаўніцтва адзначыла: гэта ня столькі абавязак, колькі права кожнай краіны. Дарэчы, супрацоўнікам місіі нічога не вядома пра месца знаходжаньня Бакіева ў Беларусі. Ні сам апальны кіргіскі лідэр, ні ягоныя сваякі ў амбасаду не зьвярталіся. Балджурава пацьвердзіла: ёсьць запыт Часовага ўраду ў Інтэрпол на вышук 12 асобаў, сярод якіх браты і сыны Бакіева, якія спрычыніліся да рабаваньня краіны.
Спадарыня Балджурава прызнае, што сытуацыя з Бакіевым наклала адбітак на міждзяржаўныя адносіны. Перадусім фактам знаходжаньня экс-прэзыдэнта ў Беларусі абураныя бацькі і сваякі загінулых. Але пры гэтым амбасадарка кажа, што агульнае стаўленьне кіргізаў да беларусаў не зьмянілася:
"На жаль, сытуацыя з прыбыцьцём сюды Бакіева наклала адбітак. Але хачу сказаць: сярод насельніцтва няма адмоўнага стаўленьня да Беларусі. Канечне, гэта ня тычыцца той часткі, у каго загінулі дзеці. Самі разумееце: калі дзецям па 16—20 гадоў і людзі страцілі сваіх сыноў у поўным росквіце сілаў, то бацькі абураныя, што Бакіеў не нясе адказнасьці за сьмерць 89 чалавек. Але ў Кіргізстане няма нэгатыўнага стаўленьня да Беларусі. У нас вялікая дыяспара беларусаў, працуе сумесны зь Беларусьсю гандлёвы дом; мы плянавалі, што створым тут Гандлёвы дом Кіргізстану. І я вельмі спадзяюся, што пасьля легітымізацыі ўлады, на чым настойвае і беларускі бок, сытуацыя зьменіцца. Усе мы цудоўна разумеем: дэ-факта Часовы ўрад прызнаецца народам, многімі міжнароднымі арганізацыямі і краінамі, але дэ-юрэ, як мы спадзяемся, пасьля рэфэрэндуму нашы эканамічныя адносіны зноў адновяцца".
Тым часам прадстаўнікі беларускай амбасады ў Кіргізстане практычна ў поўным складзе знаходзяцца ў Менску. Зь Бішкеку яны зьехалі пасьля таго, як пачалося штодзённае пікетаваньне будынка амбасады грамадзянамі, якія патрабавалі ад беларускіх уладаў выдачы Курманбека Бакіева. МЗС Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі місіі вернуцца на свае месцы толькі ў тым выпадку, калі іх жыцьцю ня будзе нічога пагражаць. Аднак Ішанкуль Балджурава запэўнівае, што ніякай небясьпекі ні для кога ў Кіргізстане няма. Ад 1 чэрвеня скасавана камэнданцкая гадзіна, усе іншыя дыпляматычныя прадстаўніцтвы працуюць у штатным рэжыме.

Зараз перад кіргіскім народам узьнік гістарычны шанец зрабіць краіну сапраўды цывілізаванай, дэмакратычнай ...

ў Кіргізстане няма нэгатыўнага стаўленьня да Беларусі ...