У часе апошніх мясцовых выбараў тутэйшыя апазыцыянэры прынялі рашэньне не вылучацца. Мяне ж сустрэў мой прыяцель ды аднакурсьнік па ўнівэрсытэце Вячаслаў Жыркевіч. 10 год ён рэдагуе адзіную тут недзяржаўную газэту «Рэгіён». Пачыналася яна як незалежная, трансфармавалася ж у чыста камэрцыйную, бясплатную для спажыўцоў. Існуе цяпер накладам 10 тысяч асобнікаў на рэклямныя грошы. Слава і расказвае мне, як і чаму так адбылося.
Жыркевіч: «Рэгіён» пачынаўся як «газэта для вольнага часу», але друкаваліся матэрыялы на палітычныя, эканамічныя тэмы. Праз год была закрыта. Тысяча падстаў — яна прадавалася, а, быў час, выкінулі з шапікаў «Саюздруку» і па падпісцы. Зарабляць трэба было, таму ўся ўвага была накіраваная на рэкляму, і 5 год ужо камэрцыйная. Калі газэта была ў 2000 асобнікаў, а стала 10, то і рэкляма ў ёй павялічылася ў 5 разоў. Прыбытковая і самаакупная. Эканамічны крызіс дае цяжкасьці. Зацішша на кірмашы. У шэрагах гандляроў — сум у вачах. Прадпрымальнікаў каля 200, і многія прадаюць шапікі — з-за няплатаздольнасьці зьнізіліся прыбыткі. Рэкляму даюць, але просяць адтэрміноўку плацяжоў. Ідзем насустрач, але пасьля праблемы ўзьнікаюць — запазычанасьці мільёнаў 20. Цяжкая зіма была — маразы вялікія. А 50% рэклямадаўцаў — вытворцы вакон з плястыку…"
Мы пад’яжджаем да канторы найбуйнейшага ў Мар’інай Горцы прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Сельрамбуд». Яно існуе і нарошчвае аб’ёмы вытворчасьці, нягледзячы на чыноўніцкія ды заканадаўчыя палкі ў колы, ужо 8 год — зьява ў краіне даволі рэдкая. Тым цікавей гутарыць зь юрыстам фірмы, 54-гадовым Мікалаем Глушчанкам, які, увесь у «скуранцы», жвава падскоквае да мяне.
Глушчанка: «Першыя прыбыткі, як пачалі працаваць першы год, так і пайшлі. Мы працуем па Менскай вобласьці і па Гомельскай. Панэлі робім для жалезабэтонных платоў, слупы пад іх, тратуарную плітку 10 узораў, калодзежныя колы, падваконьні. Гадавы таваразварот 500-600 млн. Працуем і зімой, і ўлетку…»
Карэспандэнт: «Эканамічны крызіс закрануў?»
Глушчанка: «Мы не адчулі. У нас адна праблема — цэмэнт. Зьвярталіся ў аблвыканкам, але квоты не выдзяляюцца — „камэрцыйная структура, самі рашайце праблемы“. Хоць аграгарадкам у раёне 5 домікаў здаём штогод…»
Карэспандэнт: «Бізнэсмэны скардзяцца ў нас на падаткі, немагчымасьць браць крэдыты…»
Глушчанка: «Мы не бярэм, хоць дапамаглі б крэдыты. Але зацягваецца іх афармленьне банкам — пакуль падрыхтуюць, заказ сыдзе. А мы бярэм спачатку 50%, закупляем матэрыялы. Зрабілі — разьлік канчатковы…»
Карэспандэнт: «У вас сфармаваўся ўжо свой маркетынг, банк заказаў?»
Глушчанка: «Ну так. Вытворчасьць пачыналася — 2 пліты ў суткі рабілі, зараз — 300. З Мар’інай Горкі будаўнікам даем працу 40 чалавекам. Заключаем дамовы на сэзонныя працы — і каля 100 атрымліваецца. Сярэдні заробак 800-900 тысяч. У Мар’інай Горцы цалкам нашы платы. Падаткі да 20% — а куды падзецца?»
Карэспандэнт: «Няма магчымасьці для росту?»
Глушчанка: «Так. Паператворчасьці зашмат. Узялі 4 га зямлі — хочам пашырацца, новую прадукцыю выпускаць, а пазыкі — калгасы зь мінулага году нам не аплацілі 400 мільёнаў бюджэтных грошай…»
Не прамінулі спыніцца і ля даррэмбудупраўленьня — якасьць дарог у рэгіёнах часам становіцца непераадольнай перашкодай для разьвіцьця таго ж прадпрымальніцтва. У горадзе, праўда, асноўныя трасы, кажуць, сяк-так заасфальтаваныя. Знаёмлюся з 45-гадовым Дзьмітрыем Апаровічам, інжынэрам па тэхніцы бясьпекі. Ён, здаецца, створаны з супрацьвагаў — нягледзячы на «дысцыплінарную» пасаду, піша рамантычныя бардаўскія песьні пад гітару, думае пра лёс Сусьвету і ўвесь час галасуе за Лукашэнку.
Апаровіч: «Я люблю зямлю пахаць электраплугам і ў той жа час зазіраць за межы Галяктыкі. Думаю пра магнітныя полюсы Зямлі, якія раз у 780 тысяч год мяняюцца, і вяду 10 гадоў журнал надвор’я. Гэта маё хобі, але зараз на працы прыдалося — я замяраю тэмпэратуру, вільготнасьць паветра. А ніжэй нуля мы павінны сыпаць пясок на дарогі — хоць у рамках сродкаў…»
Карэспандэнт: «Недафінансаваньне не адбіваецца на заробках у вас?»
Апаровіч: «Не, сярэдні ў нас 900 тысяч — павінна быць мільён 70. Так сказаў прэзыдэнт. Я галасаваў за Лукашэнку — маці з Магілёва папрасіла. А ў гэтай сытуацыі я ня ведаю, хто б што лепш зрабіў. І буду галасаваць за яго. Цяжкія адносіны паміж людзьмі — рэарганізацыі і скарачэньні, хтосьці кагосьці „падседзець“ можа. Лукашэнка — часткова ўвасабленьне парадку. Але я хацеў толькі не такога, калі гаворыцца адно, а пасьля ўсё спускаецца на тармазах…»
* * *
Палітычная апазыцыя ў Мар’інай Горцы зараз у «адмарожаным» стане. Ацэнка не мая — старэйшага тут сябра БСДП (Г), былога дырэктара дзіцяча-спартовай школы, 62-гадовага спадара Ўсьціменкі. Дарэчы, Мікалай Андрэевіч у часы Казуліна ўзначальваў у партыі рэвізійную камісію. Быў паплечнікам стваральніка айчыннай сацыял-дэмакратыі, прафэсара Міхаіла Ткачова. Тройчы вылучаўся кандыдатам у дэпутаты рознага ўзроўню. Прайшоў шлях ад палітычнай палкасьці да расчараваньня, бо, як я ўжо казаў, у мясцовых выбарах…
Усьціменка: «Мы рэкамэндавалі людзям ня браць удзел. І — пасьля гібелі Доўнара. Чалавек вазіў зь Менску газэту „Новы час“. Хутчэй, хацелі напужаць. Стукнулі па галаве. Несвоечасова міліцыяй, хірургамі, як Карпенку, дапамога была аказаная, і чалавек загінуў. У Мар’інай Горцы, як бы ні працаваў, якім папулярным б ні быў, усё роўна будзе ўсё падроблена пратаколамі, датэрміновым галасаваньнем. У нас на папярэдніх выбарах перамаглі тры кандыдаты ад апазыцыі, працавалі ў райсавеце, а мэханізму ўдзелу і ўзьдзеяньня дэпутатаў на жыцьцё не існуе — не прымаюць рашэньняў. У той жа час ня будзе нас — зноў будзе 90-ы год, пакуль яшчэ зьявяцца людзі, набудуць палітычны вопыт…»
Карэспандэнт: «Вы бераце на сябе ролю палітычнага перагною?»
Усьціменка: «Цудоўны выраз! Выбары — гэта СМІ, магчымасьць праводзіць сходы, а гэтага ж нічога няма. Чалавек — той жа кампутар: калі закласьці ў яго нейкую праграму, можа надзець пояс шахіда. Калі чалавек жыве лепш, будзе ісьці да „яшчэ лепш“. Лукашэнка нейкі час здолеў эканамічна падтрымліваць узровень нафтавай іголкай. Але зараз, калі сытуацыя пагаршаецца і людзі няздольныя купіць ежы, вопраткі, плаціць за жыльлё, гэта, безумоўна, будзе выклікаць у іх незадавальненьне і пошукі — а хто ж другі? І гэта дае магчымасьць сказаць — мы ведаем, як гэта робіцца! Калі памяняецца палітычная сытуацыя ў дзяржаве, тады мы пераможам і ў Мар’інай Горцы…»
Суразмоўца цьвердзіць, што эканамічна мар’інагорскія прадпрыемствы коцяцца ўсё далей уніз.
Усьціменка: «Заробкі на ўзроўні 400-500 тысяч. Пэрыядамі прыпыняюць дзейнасьць, таму што працуюць на склад. Камбінат хлебапрадуктаў адпускаў камбікармы тым, хто ня можа разьлічыцца…»
Карэспандэнт: «А па-другое, скарачаецца ўтрыманьне хатняй жывёлы, таму што нявыгадна…»
Усьціменка: «Так, і расьце запазычанасьць, а было самым „грашовым“ прадпрыемствам у горадзе. Мае знаёмыя нават звольніліся, таму што заробкі там на ўзроўні 300 рублёў. А на заводзе, што ў нас завуць „чыпсавым“ — па вытворчасьці прадуктаў з бульбы — зараз вялікая іх колькасьць на складзе…»
Карэспандэнт: «А вы лічыце, ёсьць магчымасьць пакупніцкай здольнасьці падняцца, калі, як любіць гаварыць прэзыдэнт, яна апушчаная ніжэй за калена?»
Усьціменка: «Самая галоўная магчымасьць — свабода. Інакш — акцыянаваньне, перадача ў прыватныя рукі. Чалавек, калі яго ня ціснуць, будзе працаваць больш якасна…»
Апошняе мог бы паўтарыць на прыкладзе свайго прадпрымальніцкага лёсу 35-гадовы Артур Малішкевіч, нядаўна — тутэйшая спартовая знакамітасьць. Ён бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы па спартовай хадзьбе 1998-га году, чэмпіён сьвету ў 1999-м. Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Сыднэі ў 2000-м. Зараз уладальнік дзьвюх кавярняў — у Мар’інай Горцы і ў Менску. Трымаецца і выглядае па-спартоваму падцягнута ды бадзёра. Але ў ягонай гісторыі, як у кроплі вады, адлюстраваліся палітычныя ды эканамічныя церні, з-за якіх ня могуць як сьлед разьвівацца ініцыятыўныя ды думаючыя беларусы.
Карэспандэнт: «Балючая тэма яшчэ з савецкіх часоў — куды сыходзяць чэмпіёны? Як удалося выжыць без жахлівых стрэсаў, алькагалізму, бандытызму?»
Малішкевіч: «Вельмі цяжка. У адзін цудоўны момант ты нікому не патрэбны. Раней усе за табой бегалі, усё рабілі. І раптам — бяз грошай, бяз працы. Даводзілася выжываць. Усе назапашаныя грошы — у бізнэс. Скончыў курсы масажыста і адкрыў уласны салярый, курсы масажу. Потым мне прапанавалі памяшканьне для кавярні ў склепіку. Я перарабіў яго, зрабіў більярд. Попытам карысталася, бо была ўтульная атмасфэра, смачная ежа і блізкасьць да спорту — са Славай праводзілі раённыя спаборніцтвы па більярдзе. Будынак належаў камбінату бытавых паслуг, яго за даўгі перадалі фонду сацыяльнай абароны. Мяне нагой пад азадак, без кампэнсацыі выкінулі, не размаўляючы. А дагэтуль там была лесапілка, вывез 5 машынаў будматэрыялаў, сьмецьця. Быў у міністра, адміністрацыі прэзыдэнта — „мы дапаможам“, а ў выніку ніхто ні ў чым, канечне, не разьбіраўся. Не далі іншага памяшканьня, хоць паводле заканадаўства мусілі. Ну, вызвалілі вось гэта — кафэ назвалі „Тэхас“, у каўбойскім стылі. Але не было ані сьценаў, ані праводкі, ані каналізацыі — усё нанова зроблена…»
Карэспандэнт: «Артур, на прыбытак выйшаў?»
Малішкевіч: «Пакуль не. Касьмічная арэнда — мільён 150 тысяч. А прыбытак — мінус 500-600 тысяч. Плюс вялікая „камуналка“ — пад 2 млн. Мы напісалі пісьмо гаспадару, дырэктару аблкінавідэапракату Чарнавушку Юрыю Міхайлавічу. Зараз жа ўказ прэзыдэнта аб зьніжэньні арэндных ставак. На што з нас пасьмяяліся і павялічылі суму яшчэ на 150 тысяч. Зараз вядзем перамовы зь юрыстамі — адзінае, могуць пакінуць на папярэднім узроўні арэндныя стаўкі. Сытуацыя зь більярднай можа паўтарыцца — можна ня выжыць…»