Слухаць гутарку цалкам
Абламейка: Ці магчыма, каб Сынод не дазволіў мітрапаліту Філарэту надалей кіраваць Праваслаўнай царквой у Беларусі?
Васілевіч: Па-першае, такое прашэньне часьцей за ўсё носіць фармальны характар. Мне здаецца, гэта адбываецца і ў дадзеным выпадку. Па-другое, у Беларусі ўсе гэтае прашэньне разглядаюць, як чыстую фармальнасьць.
Абламейка: Наталка, а як бы вы ахарактарызавалі дачыненьні праваслаўнай царквы ў Беларусі з уладамі краіны? Ці ёсьць пытаньні, па якіх мітрапаліт Філарэт можа атрымаць адмову ад Лукашэнкі? Сёньня Анатоль Рубінаў стаў старшынём Савету Рэспублікі, а калісьці ён выступаў з артыкулам, крытычным да Царквы.
Васілевіч: Мне здаецца, ёсьць вялікая розьніца паміж пазыцыяй мітрапаліта Філарэта і патрыярха Кірыла, альбо нават паміж пазыцыяй
Тон адносінаў Беларускай праваслаўнай царквы зь беларускай дзяржавай -- гэта тон просьбаў.
Калі паглядзець выступленьні мітрапаліта Філарэта і членаў Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы на сустрэчах з прэзыдэнтам, яны просяць і дзякуюць. Вы нам нічога не даяце, а мы ўсё роўна дзякуем і нешта просім. У адрозьненьне ад патрыярха Кірыла, які дазваляе сабе не прасіць, а патрабаваць.
Абламейка: Давайце ўявім гіпатэтычны варыянт, што мітрапаліт сышоў на пэнсію. Дзе будуць шукаць кандыдата на яго месца – у Беларусі ці па ўсіх астатніх япархіях РПЦ?
Васілевіч: Я думаю, што магчымыя розныя варыянты. Але нацыянальнасьць ці месца служэньня наступніка мітрапаліта Філарэта практычна ня грае ніякай ролі. Думаю, што будуць спрабаваць улічыць нейкае беларускае паходжаньне будучага герарха -- такое цалкам
Нацыянальнасьць ці месца служэньня наступніка мітрапаліта Філарэта практычна ня грае ніякай ролі.
Я думаю, што будуць шукаць такога чалавека, які будзе дзейнічаць у духу новага патрыярха Кірыла, у духу той палітыкі, якую цяпер праводзіць Руская праваслаўная царква -- ідэя "рускага міра", якую цяпер прапануе патрыярх, цывілізацыйная ідэя праваслаўнага сьвету. Будуць шукаць дынамічнага чалавека, які дзейнічае ў гэтай парадыгме. Гэты чалавек можа быць зь Беларусі, Украіны ці Заходняй Эўропы, бо мы памятаем, што Мітрапаліт Філарэт прыехаў у Беларусь з Заходняй Эўропы. Ён быў у Бэрліне экзархам Заходняй Эўропы.
Абламейка: У вашым ранейшым адказе прагучала фраза "Вы нам нічога не даяце, а мы ўсё роўна дзякуем і нешта просім". Вы лічыце, што праваслаўнай царкве ў Беларусі нічога не даюць?
Васілевіч: Калі мы зьвернемся да пасланьняў прэзыдэнта, якія ён накіроўвае Сьвятому сыноду, і паглядзім, як ён апісвае дапамогу дзяржавы Царкве -- напрыклад, вылучэньне нейкай нязначнай у маштабах дзяржавы сумы грошай на рамонт сэмінарыі ці заробак
У пэрыяд, калі дзейнічаў стары закон аб свабодзе веравызнаньня, праваслаўная царква мела больш магчымасьцяў адстойваць свае інтарэсы.
Праваслаўная царква доўга чакала ўвядзеньня праваслаўнай адукацыі ў школах хоць у нейкай форме, але практычна гэтыя праекты не ажыцьцявіліся. Дамовы, якія былі з рознымі міністэрствамі і ведамствамі ў межах пагадненьня паміж Царквой і дзяржавай, не ператварыліся ў жыцьцё. На месцах, з асобнымі начальнікамі супрацоўніцтва безумоўна ёсьць. Але калі параўнаць тое, што плянавалася зрабіць, і тое, што было зроблена, дык гэта зусім ня тое.
Калі шчыра казаць, дык ў пэрыяд да 2003 году, калі дзейнічаў стары закон аб свабодзе веравызнаньня, праваслаўная царква рэальна мела больш свабоды і больш магчымасьцяў ажыцьцяўляць сваю місію і адстойваць свае інтарэсы.
Абламейка: Часам, нашыя слухачы звоняць на наш тэлефон-аўтаадказьнік і скардзяцца, што на Вялікдзень сьвятар сказаў у царкве шавіністычнае казаньне пра вялікую і непадзельную Расею, пра вялікаросаў, беларосаў і маларосаў. Як бы вы ацанілі сфэру распаўсюджанасьці ў сучаснай Праваслаўнай царкве ў Беларусі беларускай самасьвядомасьці і беларускай мовы? Ці набярэцца, скажам, 10 працэнтаў беларускамоўных сьвятароў? І наогул, якая пэрспэктыва беларушчыны ў беларускім экзархаце РПЦ?
Васілевіч: Я думаю, што праваслаўная царква мала чым адрозьніваецца агулам ад беларускага грамадзтва. Беларускасьць займае там ня большае, але і ня меншае месца, чым у сучасным беларускім грамадзтве. Ёсьць нейкія беларускамоўныя асяродкі, яны носяць такі
Праваслаўная царква мала чым адрозьніваецца агулам ад беларускага грамадзтва.
У той жа час я б не сказала, што шавіністычныя ідэі дужа пашыраныя, яны хутчэй існуюць на такім узроўні неканцэптуалізаваным. Я б сказала, што ў праваслаўнай царкве ў Беларусі пануе каляніяльная сьвядомасьць -- і ў архітэктуры, і ў шанаваньні сьвятых, і ў розных рэлігійных практыках прымаюць нейкія ідэі з цэнтра, каб не адчуваць сябе глыбокай правінцыяй. А прыхаджане, якія не задаволеныя выказваньнямі сваіх сьвятароў на Вялікдзень, могуць падысьці да сваіх сьвятароў і выказаць гэтую незадаволенасьць. Я думаю, што чым больш людзей будуць не тэлефанаваць на Радыё Свабода, а падыходзіць да сьвятароў, тым больш будзе зьменаў.