Як падае нямецкае агенцтва DPA, большасьць кніг апошнім часам знаходзілася ў Батанічным музэі ў бэрлінскім раёне Далем. Кнігі захаваліся ў добрым стане. На іх засталіся старыя пячаткі Ленінскай бібліятэкі ў Менску.
Выступаючы са словамі падзякі на адрас нямецкіх уладаў, амбасадар Беларусі ў Бэрліне Андрэй Гіро падкрэсьліў вялікую сымбалічнасьць гэтай акцыі ў справе разьвіцьця далейшых сувязяў паміж народамі Беларусі і Нямеччыны.