«Мяне ўтрымліваюць у адміністрацыйным будынку завода каля кабінэту начальніка аддзелу аховы Міхаіла Сіманкова. У будынак мяне занесьлі двое ахоўнікаў. Парвалі куртку. Адзін ахоўнік у уніформе, другі ў цывільным. Назвацца яны адмаўляюцца. Паводзяць сябе па-хамску. Што яны будуць рабіць далей ня кажуць. Пастаянна некаму тэлефануюць», паведаміла праз тэлефон Аксана Самойлава.
У гэтым жа будынку знаходзіцца асобна ад Аксаны Самойлавай Канстанцін Тыртычны. Як ён паведаміў, ахоўнікі выклікі міліцыянтаў.
Затрыманыя актывісты распаўсюджвалі газэты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся зь перасьледам сілавых структураў. З самага раньня ў розных месцах Магілёва распаўсюджваецца друкаваная прадукцыю, у якой ёсьць інфармацыя пра дзейнасьць кампаніі «Гавары праўду».