Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фіксаванай даты пачатку працы Эўранэсту не існуе


Фіксаванай даты пачатку працы Эўранэсту – Парлямэнцкай асамблеі праграмы Ўсходняга партнэрства – не існуе. Пра гэта сёньня паведаміла, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Ніна Мазай.

Яна сказала, што спачатку лічылася, што Эўранэст пасьпее пачаць працу "да восені". Але атрымаецца так ці не, пакуль сказаць немагчыма.

Ніна Мазай растлумачыла афіцыйную пазыцыю ўладаў краіны наконт фармаваньня беларускай дэлегацыі ў Эўранэст: "Парлямэнцкае вымярэньне павінна і па духу, і па літары быць парлямэнцкім", - сказала яна.

Далей ў размове з карэспандэнтам Свабоды Ніна Мазай дадала, што Беларусь лічыць, што беларуская дэлегацыя ў Эўранэсьце павінна складацца толькі з дэпутатаў Нацыянальнага сходу, як гэта зроблена ў іншых пяці краінах "Усходняга партнэрства". У гэтых краінах партыі, якія не патрапілі ў парлямэнт, не ўключаюцца ў склад афіцыйнай дэлегацыі. Разам з тым, Ніна Мазай выказала думку, што тыя сілы, якія не патрапілі ў парлямэнт з краінаў "Усходняга партнэрства", маглі б нейкім чынам удзельнічаць у дыскусіях, якія будуць праходзіць у межах Эўранэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG