Віетнам — адна зь нешматлікіх краін сьвету, зь якімі ў Беларусі рэгулярна адбываюцца кантакты на вышэйшым узроўні. Раней у Менску пабывалі кіраўнікі парлямэнту ды ўраду, прэзыдэнт Віетнаму, генэральны сакратар кампартыі Віетнаму, якая па-ранейшаму кіруе гэтай краінай. У 1997 і 2008 гадах з афіцыйнымі візытамі ў Віетнаме пабываў і Аляксандар Лукашэнка. Але блізкія палітычныя дачыненьні пакуль не паспрыялі эканамічным дасягненьням. Гэта прызнаў прэзыдэнт Віетнаму, які заявіў у Менску:
«У нас добрыя палітычныя адносіны, а што датычыць эканамічных, то яны пакуль сьціплыя».
У 2008 годзе таваразварот паміж Беларусьсю і Віетнамам дасягнуў свайго максымуму і склаў 124 мільёны даляраў.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных прызнаў, што магчымасьці двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Віетнаму «далёка ня вычарпаныя»:
«Мы маглі б рэалізоўваць сумесныя праекты ў галіне здабычы карысных выкапняў, у будаўніцтве. Як уяўляецца, афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам, які праходзіць зараз, дасьць сур’ёзны штуршок да разьвіцьця нашых двухбаковых адносін у гэтым кірунку».
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Нгуен Мінь Чыетам заявіў, што Беларусь разьлічвае на падтрымку з боку Віетнаму на рынках Паўднёва-Ўсходняй Азіі і што Ханой можа разьлічваць на падтрымку з боку Менску ў Эўропе.
«Віетнам для нас — абсалютна зразумелая краіна, народ віетнамскі нам добра знаёмы, многія дзесяцігодзьдзі нас зьвязвае цеснае сяброўства. Мы разам з вамі прайшлі вайну, тую цяжкую вайну, якая разгарэлася на вашай зямлі. І нам вельмі прыемна, што і ў той вайне мы перамаглі».
Аляксандар Лукашэнка меў на ўвазе вайну ў Віетнаме 60-х гадоў, у якой ЗША падтрымалі поўдзень краіны, а СССР — камуністычны паўночны Віетнам. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Віетнам маюць аднолькавыя погляды і падыходы на міжнароднай арэне, якія «цесна каардынуюцца».
Віетнамскі прэзыдэнт прапанаваў Беларусі ўдзельнічаць у сумесных праектах па здабычы вугалю і нафты ў Віетнаме, у пабудове мэтро ў Ханоі і Хашыміне, а таксама заклікаў падрыхтаваць пагадненьне аб вольным гандлі паміж краінамі.
Незалежны эканаміст Сяргей Чалы перакананы, што знайсьці ў Віетнаме замену расейскай нафты беларускім уладам ня ўдасца. У Віетнаме здабываецца ўсяго каля 20 мільёнаў тон нафты — гэта ў два разы болей, чым у самой Беларусі. Апрача таго, варта згадаць, што больш за палову віетнамскай нафты здабываецца з удзелам расейска-віетнамскага СП «Вьетсовпетро».
У цэлым жа Віетнам, чыя эканоміка зараз актыўна разьвіваецца, можа быць цікавы для Беларусі, мяркуе Сяргей Чалы:
«Тут ясна адно, што гэта вельмі цікавы рэгіён, ня меней цікавы, чым Кітай. Там, па-першае, вялікі прыток наўпроставых інвэстыцыяў з ЗША, а па-другое, туды зараз ідзе ператок шмат якіх былых кітайскіх вытворчасьцяў».
Разам з прэзыдэнтам Віетнаму ў Менск прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя, якая заўтра возьме ўдзел у двухбаковым бізнэс-форуме. Беларускі бок спадзяецца падпісаць у часе гэтага форуму кантракты на продаж у Віетнам грузавікоў і трактароў, рухавікоў, калію і малочнай прадукцыі.
«У нас добрыя палітычныя адносіны, а што датычыць эканамічных, то яны пакуль сьціплыя».
У 2008 годзе таваразварот паміж Беларусьсю і Віетнамам дасягнуў свайго максымуму і склаў 124 мільёны даляраў.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных прызнаў, што магчымасьці двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Віетнаму «далёка ня вычарпаныя»:
«Мы маглі б рэалізоўваць сумесныя праекты ў галіне здабычы карысных выкапняў, у будаўніцтве. Як уяўляецца, афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам, які праходзіць зараз, дасьць сур’ёзны штуршок да разьвіцьця нашых двухбаковых адносін у гэтым кірунку».
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Нгуен Мінь Чыетам заявіў, што Беларусь разьлічвае на падтрымку з боку Віетнаму на рынках Паўднёва-Ўсходняй Азіі і што Ханой можа разьлічваць на падтрымку з боку Менску ў Эўропе.
Мы разам з вамі прайшлі вайну, тую цяжкую вайну, якая разгарэлася на вашай зямлі. І нам вельмі прыемна, што і ў той вайне мы перамаглі.