Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек настойвае на экстрадыцыі Бакіева


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Новыя ўлады Кіргізстану настойваць на экстрадыцыі зь Беларусі зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта кіраўнік часовага ўраду Роза Атунбаева.

"Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў пад сваю апеку Курманбека Бакіева. Хачу сказаць, што падобныя дзеяньні пагаршаюць палітычную сытуацыю ў самой Беларусі, дзе ў цяперашні час актыўна прачынаецца апазыцыя. Яна жорстка выступае супраць палітыкі Лукашэнкі. Я думаю, што ён сам вінаваты ў сытуацыі, якая склалася ",-- сказала кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на кіргіскае інфармагенцтва 24.kg.

Паводле Атунбаевай, Бакіеў павінен адказаць за свае дзеяньні перад народам.

"Нас абвінавачваюць, што мы выпусьцілі яго, але мы пайшлі на гэта, каб не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне", -- сказала кіраўнік часовага ўраду.

6 траўня Генэральная пракуратура Кіргізстана накіравала ў Генэральную пракуратуру Беларусі запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева. 11 траўня ў Генпракуратуры Беларусі заявілі, што матэрыялы ў дачыненьні Бакіева яшчэ не прыйшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG