Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы прапануюць адсьвяткаваць 600-годзьдзе Грунвальду разам


помнік “Пагоня на Грунвальд” ля Барысаглебскай царквы ў Горадні
помнік “Пагоня на Грунвальд” ля Барысаглебскай царквы ў Горадні

Дэпутаты Сойму Літоўскай Рэспублікі прапанавалі беларускай грамадзкасьці правесьці 14-18 ліпеня 2010 году сумеснае шэсьце на Грунвальдзкае (Дубровенскае) поле. Шэсьце пачнецца з Горадні, адкуль у 1410 г. войскі ВКЛ выпраўляліся на Грунвальдзкую бітву.


У Менску створаны аргкамітэт сьвяткаваньня 600-годзьдзя перамогі пад Грунвальдам. Старшыня аргкамітэту — доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч, намесьнік — мастак Мікола Купава.

Паводле прадстаўнікоў аргкамітэту, мінскія валянтэры ўжо пачалі рыхтаваць харугвы, эскізы якіх распрацаваныя суполкай мастакоў "Пагоня".

Рэканструкцыя Грунвальдзкай бітвы адбудзецца 17 ліпеня. У ёй возьме ўдзел каля 200 рыцараў зь беларускіх клюбаў.

З 15 да 18 ліпеня аргкамітэт рыхтуе паездку беларусаў на Дубровенскае поле двума аўтобусамі зь Менску. Мяркуецца, што ад Беларусі на Грунвальд рушаць каля 30 дэлегацый з гарадоў і мястэчак, аддзелы зь якіх біліся пад Грунвальдам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG