Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманыя двое праваабаронцаў


Берасьцейскія праваабаронцы Раман Кісьляк і Андрэй Шарэнда затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня.

Друкаваныя матэрыялы яны распаўсюджвалі на вуліцы Савецкай Канстытуцыі непадалёк ад будынка пракуратуры.

Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11-й гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юрыя Захаранкі. Зараз Раман Кісьляк і Андрэй Шарэнда знаходзяцца ў пастарунку Маскоўскага РАУС Берасьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG