Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што да яго ніхто афіцыйна не зьвяртаўся, але запыты часовага ўраду ў Менск пра выдачу Курманбека Бакіева будуць марныя, а патрабаваньні — адхіленыя. Ён адзначыў, што "прэзыдэнт Кіргізіі знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзыдэнта". А.Лукашэнка называе К.Бакіева "адзіным легітымным чалавекам".
Прэсавы сакратар беларускага Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных сказаў, што ў МЗС Беларусі не паступалі запыты адносна выдачы Курманбека Бакіева, "сытуацыя застаецца ранейшай".
Але ці мае МЗС Беларусі кантакты з амбасадай Кіргізстану і ці прызнае яе за легітымнае прадстаўніцтва Часовага ўраду краіны? Спадар Савіных сказаў карэспандэнту "Свабоды", што пасольства Кіргізстану ў Менску працуе ў ранейшым рэжыме і кантакты ажыцьцяўляюцца.
"Мы зыходзім з чаго: Кіргізстан апынуўся ў складанай эканамічнай, палітычнай і прававой сытуацыі. Гэта першае. Кіргізстан — сяброўская нам краіна. Гэта другое. Мы будзем дапамагаць гэтай краіне і на двухбаковым узроўні, і ў рамках рэгіянальных арганізацый знайсьці шлях выхаду з гэтай сытуацыі. Гэта трэцяе. Гэта фундамэнтальныя прынцыпы, на падставе якіх Беларусь будзе вырашаць гэтыя пытаньні і браць удзел у двухбаковым і шматбаковым узаемадзеяньні. Адпаведна, сёньня мы адкрытыя для кантактаў з пасольствам Кіргізстану. Кантакты павінны быць. Гэта не выключае, тым ня менш, наяўнасьці сур'ёзных юрыдычных праблемаў і зь легітымнасьцю часовага ўраду, і з правільным выбарам шляху вырашэньня той сытуацыі, якая склалася ў краіне як з палітычнага, так і зь юрыдычнага пункту гледжаньня".
Часовы ўрад Кіргізстану даручыў Генэральнай пракуратуры сваёй краіны ў рамках кіргіскага заканадаўства зрабіць неабходныя захады, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці Курманбека Бакіева, а таксама дамагчыся яго экстрадыцыі ў Кіргізстан. У Генэральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што афіцыйна такіх запытаў пра экстрадыцыю спадара Бакіева не паступала. Прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў сказаў карэспандэнту "Свабоды":
"Не, у нас не было запыту".
А якая пазыцыя пракуратуры адносна гэтай сытуацыі?
"Спачатку трэба ўбачыць дакумэнт, а потым разважаць, што там. Трэба ўбачыць дакумэнт, калі ён будзе".
У амбасадзе Кіргізстану сытуацыю не камэнтуюць, спасылаючыся на выходны дзень. Судзьдзя ад Кіргізстану ў Эканамічным судзе СНД Анара Керымбаева ад камэнтароў устрымалася:
"Я знаходжуся на пасадзе судзьдзі і, на жаль. не павінна гэтым займацца. Хаця гэтыя многія пытаньні для мяне цікавыя як для юрыста і грамадзянкі Кіргізстану".
Таксама яна не пракамэнтавала выказваньні Аляксандра Лукашэнкі адносна нявыдачы Курманбека Бакіева:
"Для таго каб нешта сказаць, трэба бачыць усе гэтыя дакумэнты. Трэба бачыць, якія матэрыялы будуць накіраваныя. Я ведаю, што пракуратура Рэспублікі Беларусь адказала пакуль, што такіх дакумэнтаў няма. Але ўсё гэта — словы. Трэба дачакацца".
Ці сустракалася Анара Керымбаева з Курманбекам Бакіевым?
"Не, не сустракалася. Наагул гэта практычна немагчыма ў такіх абставінах".

мы адкрытыя для кантактаў з пасольствам Кіргізстану ...