"Ёсьць такое меркаваньне, што сусед Расеі павінен быць або яе ворагам, альбо васалам. Так вось мне не падабаецца ні тое ні другое. Я лічу, што мы ў стане пабудаваць добрасуседзкія, адкрытыя, узаемавыгадныя стасункі. Я катэгарычна супраць, каб з Менску гаўкалі з-за вугла на Расею. Можна быць незадаволеным адзін адным, але трэба захоўваць прыстойна.
Я заўсёды казаў, што не веру ў праект "Саюзная дзяржава". Гэта настальгічны, ідэалягічны праект, а мы павінны будаваць адносіны сёньняшняга дня. Я праэўрапеец, але гэта не значыць, што я паварочваюся сьпіной да Расеі. Расія -- вялікая краіна, вельмі важны наш сусед. І я падтрымліваю тое, што кажа Пуцін, што трэба пераходзіць да прагматычным адносінам. Тыя падарункі, якія ліліся на Беларусь -- з аднаго боку, дзякуй за гэта, з іншага боку, Лукашэнка з-за гэтага не праводзіў рэформаў.
У сьвеце выжывае той, хто будуе адносіны па прынцыпе "дурань стварае ворагаў, а разумны чалавек шукае сяброў". З суседзямі мы ўжо дакладна павінны быць сябрамі "