Пра гэта заявіў сёньня ў інтэрвію Літоўскаму нацыянальнаму радыё прэм’ер-міністр краіны Андрус Кубілюс.
Гаворачы пра намер абедзьвюх краін пабудаваць атамныя станцыі побач зь Літвой, Кубілюс падкрэсьліў:
«Калі яны (АЭС) будуць пабудаваныя, мы сутыкнемся з сур’ёзнымі экалягічнымі праблемамі».
Як вядома, Расея плянуе пабудаваць АЭС у Калінінградзкай вобласьці, а Беларусь — за 20 кілямэтраў ад літоўскай мяжы. Сама Літва да 2018 году мяркуе завяршыць будаўніцтва ўласнай АЭС у Вісагінасе. Калі ў межах 200 кілямэтраў будуць ажыцьцёўленыя адразу тры праекты, то, паводле экспэртаў, яны будуць выпрацоўваць нашмат больш энэргіі, чым неабходна рэгіёну.
Размовы пра гэта выклікаюць у літоўскай грамадзкасьці варожасьць і да будоўлі станцыі ў Вісагінасе.
«Калі я бачу, што мітынгі праводзяцца, каб выказаць заклапочанасьць плянамі пабудовы АЭС не ў Беларусі ці Расеі, а ў Вісагінасе, мне толькі і застаецца думаць, што якраз гэты намер стаіць за аб’явамі пра беларускі і расейскі праекты», — заявіў Андрус Кубілюс, маючы на ўвазе ўчорашнія акцыі пратэсту ў Вільні, прымеркаваныя да 24-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы.