Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сабраўся сыходзіць?


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наступныя прэзыдэнцкія выбары будуць цяжкія і рана ці позна беларускаму народу трэба будзе абраць новага кіраўніка дзяржавы.

Як падае “Інтерфакс-Запад”, размаўляючы з жыхарамі Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці падчас сваёй рабочай паездкі, А.Лукашэнкі заявіў:

"Расслабляцца нам ні ў якім разе нельга. Наперадзе ў нас асноўная кампанія, гэта будзе вельмі цяжкая кампанія. Вельмі цяжкая. І калі ў гэтай кампаніі давядзецца ўдзельнічаць дзейнаму прэзыдэнту, то яна будзе яшчэ цяжэйшая".

“Таму што вы бачыце, камусьці тут не падабаецца дзейны прэзыдэнт. Камусьці ня ў лад на Захадзе і Ўсходзе. Натуральна, рукі сьвярбяць. Хочацца сюды ўлезьці. Я на гэты конт ня вельмі хвалююся, проста вам кажу, што расслабляцца ня трэба", - адзначыў А. Лукашэнка.

Ён сказаў, што не перажывае, бо "калі шчыра, я ўжо напрацаваўся... Калі і знойдзеце іншага прэзыдэнта, страху ня будзе. Бо ўсё роўна рана ці позна яго давядзецца знайсьці. Таму, калі знойдзеце, то добра", – заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Калі ня буду прэзыдэнтам, то сюды, да вас, прыеду. І вы не адмовіцеся сустрэцца са мной. І як калісьці я дапамагаў вам знайсьці кавалак хлеба, то і вы мне дасьце хлеба і малака", - сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, дадаў А. Лукашэнка, "расслабляцца вам ня трэба яшчэ і таму, каб не адбылося тое, што адбываецца ў іншых рэспубліках, тое, што нядаўна адбылося ў Кіргізіі". "Вось гэтага нам ня трэба", - падкрэсьліў прэзыдэнт. Паводле яго, "калі хтосьці там пляскае ў ладкі і радуецца, то толькі не кіргіскі народ. Таму што рэвалюцыі адкідае дзяржаву і народ у сваім разьвіцьці не на адзін дзесятак гадоў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG