Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкнуліся два беларускія самалёты


21 красавіка ў 20 гадзін 15 мінут падчас плянавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасьці пры выкананьні манэўру павышанай складанасьці сутыкнуліся ў паветры два самалёты МіГ-29 з 927-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы.

У выніку адна з машын атрымала пашкоджаньні, якія не дазволілі працягнуць палёт. Лётчык змог вывесьці самалёт у раён 210-га авіяпалігону і капультаваўся.

Другая машына прызямлілася на базавым аэрадроме.

Жыцьцю пілётаў нічога не пагражае, ідзе расьсьледаваньне здарэньня.

Як паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменьчык, адзін са зьнішчальнікаў разьбіўся на тэрыторыі 210-га авіяцыйнага палігону. Ніхто не пацярпеў. Пра дэталі здарэньня можна казаць пасьля працы камісіі.

Паводле капітана вайскова-паветраных сілаў у адстаўцы Аляксандра Пашчанкі, найбольш імавернымі прычынамі здарэньня могуць быць памылка пілёта або няправільная каманда дыспэтчара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG