спампаваць
Саўка:
Завідуйце, Масква, Пякін і Кіеў!
К нам прылятае Курманбек Бакіеў.
Вот мы гасьцепрыімныя какія!
Бакіева ў бядзе мы не пакінем!
Грышка:
Усё вышэйсказанае – няпраўда!
Бакіеў – гэта ганьба, гэта здрада.
Хапуга ён, намэнклятурны цынік…
І вось табе заканамерны вынік.
Саўка:
Аднака ў етым дзеле есьць маменты.
Он быў жа ж легіцімным прэзідзентам!
Народу есьлі пазваляць такія штучкі,
Дык скора мы дакацімся да ручкі!
Грышка:
Нам засталося, можа, з пару мэтраў
Да гэтай ручкі ці да клямкі гэтай.
Хто ведае, а можа быць і нам
Наканаваны гэтакі ж фінал?
Ганьба! Ганьба! Ганьба! За свабоду!
Саўка:
Ня нада етых домыслаў дурацкіх!
Нам Курманбек – знакомы, блізкі, брацкі.
У аграгарадок яго заселім.
Пусьць радуецца зелені весеньняй!
Ура! Ура! Ура! За Беларусь!
Грышка:
Навошта мы яму, навошта ён нам?
Пакраў Бакіеў сотні мільёнаў!
У Штаты паляціць да свайго сына,
А потым у якую Аргентыну…
Ганьба! Ганьба! Ганьба! За свабоду!
Саўка:
Ура! Ура! Ура! За Беларусь!