"Для нас гэта было вялікай нечаканасьцю. Мне патэлефанавалі з Нацыянальнага прэс-цэнтра, папрасілі дапамагчы ў акрэдытацыі журналістаў. Усё так закруцілася, і я не ведаю, хто прымаў рашэньне аб месцы правядзеньня брыфінгу Бакіева".
На пытаньне, каго СНД прызнае законнай уладай Кіргізстану, спадарыня Якубоўская таксама не змагла адказаць:
"На гэты конт павінна быць афіцыйная пазыцыя Выканкама СНД і Рады міністраў замежных спраў СНД. Але такое пытаньне яшчэ не разглядалася".
На сайце СНД прэзыдэнтам Кіргізстану пакуль пазначаны Бакіеў.