Сёньня Партыя БНФ выступіла са зваротам «Чарнобыль застаецца праблемай для будучыні беларускай нацыі». У ім — пяць канкрэтных патрабаваньняў да беларускіх уладаў: рассакрэціць аб’ектыўную інфармацыю пра наступствы катастрофы для здароўя, палегчыць працэдуру імпарту лекаў, неабходных для лячэньня анкалягічных захворваньняў, забясьпечыць магчымасьць рэгулярных мэдычных абсьледаваньняў, павялічыць фінансаваньне мэдычных установаў.
Партыя заклікае сродкі, заробленыя на суботніку, накіроўваць у канкрэтныя мэдычныя ўстановы, кажа лідэр партыі Аляксей Янукевіч:
«24 красавіка, калі адбудзецца ўсебеларускі суботнік, нашы структуры будуць працаваць там, дзе гэта атрымаецца арганізаваць. І тыя сродкі, якія будуць заробленыя, будуць пераведзеныя на рахункі Магілёўскага абласнога анкалягічнага дыспансэра і Гомельскага абласнога клінічнага анкалягічнага дыспансэра».
Што тычыцца Чарнобыльскага шляху, то ён адбудзецца. Але лідэры БНФ і актывісты паедуць у гэты дзень у чарнобыльскую зону, кажа Аляксей Янукевіч:
«У гэтым годзе прынята рашэньне Беларускім народным фронтам устрымацца ад арганізацыі Чарнобыльскага шляху. Першая прычына — мы хочам сапраўды прыцягнуць увагу грамадзтва. І сёньня трэба зрабіць нешта адрознае ад таго, што рабілася ўсе гэтыя гады. І другая прычына — мы хочам, каб нашы дзеяньні мелі ясна акрэсьлены сацыяльны аспэкт».
На паседжаньні прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў таксама прынята рашэньне накіравацца ў Чарнобыльскую зону, кажа сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька:
«Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы прынялі рашэньне паўтарыць мінулагодні фармат — праехаць па чарнобыльскіх рэгіёнах і ў гэтым годзе мы ня будзем мяняць тое, што рабілі летась. Нам падалося, што гэта больш эфэктыўна. Мы зараз працуем у кантакце з гомельскімі АДС. У нас ужо распрацаваны маршрут, графік — чатыры чарнобыльскія рэгіёны. 26 красавіка а 17-й гадзіне мы прыяжджаем у Гомель і з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі ўскладаем кветкі».
Арганізацыяй традыцыйнага Чарнобыльскага шляху ў сталіцы сур’ёзна займаецца аргкамітэт БХД. Сустаршыня аргкамітэту ў стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец:
«Чарнобыльскі шлях будзе. Утвораны нацыянальны арганізацыйны камітэт. Усе тыя, хто выходзіў апошнія 20 гадоў, я спадзяюся, выйдуць таксама. Ад арганізатараў залежыць, наколькі гэта будзе годная і масавая акцыя. Мы ў заяўцы пазначылі маршрут ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы. Калі будзе пасылка на Бангалор, арганізацыйны камітэт прыме рашэньне, што рабіць далей у такой сытуацыі. Але акцыя адбудзецца ў любым выпадку».
Паводле папярэдняй інфармацыі, збор 26 красавіка а 18-й гадзіне каля прэзыдыюму Акадэміі навук.
Партыя заклікае сродкі, заробленыя на суботніку, накіроўваць у канкрэтныя мэдычныя ўстановы, кажа лідэр партыі Аляксей Янукевіч:
«24 красавіка, калі адбудзецца ўсебеларускі суботнік, нашы структуры будуць працаваць там, дзе гэта атрымаецца арганізаваць. І тыя сродкі, якія будуць заробленыя, будуць пераведзеныя на рахункі Магілёўскага абласнога анкалягічнага дыспансэра і Гомельскага абласнога клінічнага анкалягічнага дыспансэра».
Што тычыцца Чарнобыльскага шляху, то ён адбудзецца. Але лідэры БНФ і актывісты паедуць у гэты дзень у чарнобыльскую зону, кажа Аляксей Янукевіч:
У гэтым годзе прынята рашэньне Беларускім народным фронтам устрымацца ад арганізацыі Чарнобыльскага шляху.