Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Лукашэнкі: Інфармацыі пра жалобу ў мяне няма


Ці будзе ў Беларусі абвешчаная жалоба па ахвярах авіякатастрофы ў Смаленску, як гэта было зроблена ў суседніх краінах?


Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі на гэтае пытаньне адказаў наступным чынам:

"У мяне такой інфармацыі няма. Таму нічога на гэты конт не магу сказаць. Магу сказаць, што сёньня ў нас працоўны дзень, прэзыдэнт ажыцьцяўляе працоўную паездку па Менскай вобласьці. Магу паведаміць, што з нашага боку было выказана спачуваньне, а па-другое, польскі бок зьвяртаўся да нас з просьбай аб аказаньні дапамогі. Прэзыдэнт даў распараджэньне за кошт беларускага боку, за кошт нашага бюджэту аказаць усю неабходную дапамогу ў тым аб'ёме, у якім польскі бок папросіць. Наколькі мне вядома, такая дапамога была аказаная, гэта тычылася прыёму спэцсамалётаў з Польшчы".

Павал Лёгкі ня змог таксама паведаміць, ці мае А. Лукашэнка наведаць амбасаду Польшчы ў Менску, як прынята ў такіх трагічных выпадках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG