Згадалі загіблых у катастрофе суродзічаў і магілёўскія габрэі. Яны сабраліся на вуліцы Віленскай абласнога цэнтру, на месцы, дзе ў 1941 годзе фашысты зьбіраліся зрабіць браму ў мясцовае гета.
Жалобная імпрэза праходзіла ля памятнага знаку “У памяць аб габрэях – ахвярах нацызму”. Згадаць забітых суродзічаў да каменя з высечанымі на ім далонямі прышлі больш за паўсотні габрэяў.
“Ёсьць нейкая сымбалічнасьць, што блізка па часе адзначаюцца Дні нашага габрэйскага вызваленьня Пэсах, Дзень утварэньня Ерузаліму, Дзень незалежнасьці Ізраілю. І Дзень катастрофы таксама ў гэтым шэрагу. Мы ня можам жыць свабодна, забыўшыся на шэсьць мільёнаў, якія загінулі падчас апошняй сусьветнай вайны. А ў гэтых шасьці мільёнах памятаючы пра мільёны тых хто загінуў раней”, - зазначае стараста магілёўскай сынагогі Шыман Глазштэйн.
Ахвяраў габрэйскай катастрофы згадвалі традыцыйна – непрацяглымі прамовамі, жалобнымі гукамі флейты ды запальваньнем шасьці сьвечак. Імі ўшанавалі палеглых герояў супраціву фашыстам, бязьвінна забітых дзяцей, ахвяраў гета ды зьнішчаных габрэйскіх грамадаў. Традыцыйна гучалі й малітвы:
“Дужа важна памятаць духоўны гераізм, які быў тады. Дужа важна памятаць тых габрэяў, якія ў самыя страшэнныя часы захоўвалі свае традыцыі. Калі мы будзем захоўваць тыя самыя традыцыі, пра якія й яны дбалі, тады будзе зьдзяйсьняцца тая малітва, якой яны маліліся й сьпявалі на сваім апошнім шляху”, - зьвяртаўся да габрэяў перад сваёй малітвай магілёўскі равін Мэндэль Альпяровіч.
Памятны знак, ля якога праходзіла жалоба, магілёўскія габрэі ўсталявалі ў 2008 годзе. На яго месцы ў жніўні 1941 году фашысты зьбіраліся зрабіць уваход у гета, але не пасьпелі. У кастрычніку зьняволеных габрэяў зьнішчылі. Зь дзесяці тысяч ацалелі адзінкі. Сродкі на памятны знак габрэі зьбіралі талакой. Высечаныя ў камяні далоні — сымбаль душ людзей, якія загінулі ў гета. Дотыкам сваіх далоняў ты дакранаесься да далоняў забітых людзей, кажуць габрэі і кладуць да памятнага знаку каменьчык памяці.

Згадаць загіблых суродзічаў прыйшло паўсотні чалавек – гадаванцы габрэйскай нядзельнай школкі, людзі сталага веку, моладзь