19:10 Каля польскай амбасады сабралося каля 200 чалавек. Супрацоўнікі амбасады дазволілі сабраным увайсьці на тэрыторыю і пакінуць запіс у жалобнай кнізе. Людзі напісалі словы спачуваньня польскаму народу, падсумаваўшы: «Ваш боль — наш боль».
18:10 Яшчэ на падыходах да польскай амбасады відаць, што прыспушчаныя сьцягі, на іх жалобныя стужкі. Людзей вельмі шмат, і шмат кветак ляжыць ля брамы — ля ўваходу ў амбасаду, запаленыя сьвечкі.
Тут палітыкі: лідэры амаль усіх палітычных партый, лідэры моладзевага дэмакратычнага руху. Пазьней прыйдуць людзі, якія сьпісаліся ў Жывым Журнале, а потым плянуюць прыйсьці прадпрымальнікі. Але і проста незнаёмыя людзі ідуць адзін за адным — кладуць кветкі, запальваюць сьвечкі, і гэта вельмі ўражвае. У горадзе ўсе абмяркоўваюць гэтую трагедыю.
«Цяжка нават ацаніць адным словам. Загінуў ня толькі прэзыдэнт Польшчы, ня толькі ягоная жонка, якую я ведаю асабіста — загінула частка эліты. Гэта страта, супастаўляльная са стратай, якую Польшча панесла ў Катыні. Генэралаў загінула больш, чым іх было расстраляна ў Катыні. Жахлівая страта, вялікія спачуваньні ўсім родным, блізкім, усяму польскаму народу», — гаворыць адзін зь лідэраў БНФ Лявон Баршчэўскі