Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выказаў спачуваньні


У сувязі з гібельлю прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і членаў польскай дэлегацыі ў авіякатастрофе ў Смаленскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка выказаў глыбокія спачуваньні маршалу Сэйма Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загінулых, паведаміла прэсавая служба беларускага кіраўніка.

«Велізарнае гора абрынулася на блізкую нам дзяржаву, зь якой Беларусь зьвязваюць даўнія роднасныя, гістарычныя й культурныя сувязі. Пачуцьцё глыбокага смутку па трагічна загінулых у катастрофе Прэзыдэнце і грамадзянах Рэспублікі Польшча апанавала нашыя сэрцы.Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ўвесь беларускі народ выражаюць шчырыя спачуваньні родным і блізкім загінулых, а таксама польскім уладам. Мы разумеем, якія незаменныя страты для народу Польшчы прынесла гэтая трагедыя. У надзвычай цяжкі для вашай краіны час прыміце словы нашай падтрымкі й глыбокага спачуваньня»


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG