Спадар Карпенка разам са сваімі калегамі вярнуўся з Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіла чарговая сэсія Міжпарлямэнцкай асамблеі ЭўрАзЭС. Ён распавёў, што на сэсіі ўзгадвалі пра тое, што Беларусь падала на Расею пазоў у Эканамічны суд СНД. Чым скончыцца суд, намесьнік старшыні міжнароднай камісіі прагназаваць ня стаў.
Што тычыцца легкавых аўтамабіляў, мыта на якія — болевая кропка для Беларусі ў Мытным саюзе "тройкі", спадар Карпенка паведаміў, што перамоўны працэс па гэтай тэме працягваецца.