Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск і Пуцін сустракаюцца ў Катыні


Прэм'ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімер Пуцін і Дональд Туск сёньня наведаюць Катынскі лес (Смаленская вобласьць Расеі), дзе пахавана каля чатырох тысяч афіцэраў Войска Польскага, расстраляных у 1940 годзе.


Такія ж расстрэлы польскіх афіцэраў, якія апынуліся ў руках НКВД пасьля пакту Молотава-Рыбентропа, адбываліся ў іншых месцах на тэрыторыі Расеі, Беларусі і Ўкраіны. Усяго было расстраляна каля 22 тысяч чалавек.

Паводле гісторыкаў, чакаецца, што падчас сустрэчы польскаму боку будзе перададзены так званы "беларускі сьпіс" расстраляных.

Пуцін запрасіў Туска ў Катынь яшчэ на пачатку лютага.

Чакаецца, што прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі таксама наведае Катынь 10 красавіка.

У 1990 годзе Міхаіл Гарбачоў прызнаў адказнасьць Савецкага Саюзу за забойства польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Аднак дагэтуль некаторыя архіўныя дакумэнты застаюцца засакрэчанымі.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG