У першы ж дзень яму забаранілі разьмясьціць улёткі і плякаты на галоўпаштампе горада. Загадчыца паштампу заявіла, што нічога ня ведае пра выбары і мусіць браць дазвол на разьмяшчэньне агітацыйных матэрыялаў у свайго менскага кіраўніцтва.
Чыноўніца таксама заявіла, што не падпарадкоўваецца адпаведнаму рашэньню райвыканкаму Жодзіна.
"Дзяржаўная ідэалёгія ў Жодзіна ў вялікім заняпадзе, калі нават кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў ня ведаюць, што яны павінны мець куткі выбарнікаў і спрыяць правядзеньню перадвыбарчай кампаніі", заявіў Свабодзе Аляксандр Ваўчанін.